плот, ‑а, М плоце, м.

Агароджа вакол чаго‑н. Вось і ферма. Дзве доўгія будыніны і адгароджаны плотам двор. Марціновіч.

•••

Жывы плот — густа пасаджаныя дрэвы або кусты, якія ўтвараюць агароджу.

Плот гарадзіць гл. гарадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёперашко́ды, ‑шкод; адз. радыёперашкода, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Электрамагнітныя ваганні, якія скажаюць карысныя сігналы і перашкаджаюць нармальнай рабоце радыёпрыёмных прыстасаванняў. Ведаючы, што «праціўнік» можа рабіць радыёперашкоды, камандзір загадаў .. перадаваць кожную радыёграму двойчы. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгалінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

1. Раздзяліць на некалькі частак, ліній, напрамкаў, якія ідуць ад аднаго пункта ў розныя бакі. Разгалінаваць чыгуначны пуць.

2. перан. Раздзяліць на часткі, аддзелы (установы, арганізацыі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разжы́так, ‑тку, м.

Разм. У выразе: на разжытак — для таго, каб даць магчымасць разжыцца, зажыць няблага. Давялося скідаць пінжачок, адпорваць прышытую мачыхай кішэньку і даставаць тыя дзесяць рублёў, якія бацька даў на разжытак. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

санда́лі, ‑яў; адз. сандаля, ‑і, ж.

1. У старажытных грэкаў і рымлян — абутак з драўлянай або скураной падэшвай без абцасаў, якая прымацоўвалася да нагі раменьчыкамі.

2. Лёгкія летнія туфлі без абцасаў, якія зашпільваюцца раменьчыкамі.

[Н.-грэч. sandalion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сацыя́л-дэмакра́тыя, ‑і, ж.

1. Агульная назва сацыялістычных партый, якія ўзніклі ў другой палове 19 ст. Расійская сацыял-дэмакратыя.

2. Палітычны кірунак у міжнародным рабочым руху, які перарадзіўся з сацыялістычнай у дробнабуржуазную апартуністычную плынь.

[Ад лац. socialis — грамадскі і слова дэмакратыя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сітнёг, ‑нягу, м.

Тое, што і сітнік. [Рэчка] нешырокая, з нізкімі берагамі, якія густа зараслі яварам, сітнягом і чаротам. Якімовіч. Пад алешынай, узарваўшы стальную роўнядзь вады, пляснуў шчупак і зялёнай стралой мільгануў у сітнёг. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скалатну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Тое, што і скалануцца. Не адзін раз скалатнуўся.. [параходзік] ад блізкіх выбухаў, якія побач узнімалі ўгору высокія слупы вады. Мележ. Андрэю зрабілася холадна, ён аж скалатнуўся. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

словазмяне́нне, ‑я, н.

Утварэнне граматычных форм аднаго і таго ж слова, якія выражаюць яго адносіны да іншых слоў. У сістэму форм словазмянення дзеяслова ўваходзяць у першую чаргу формы ладу (абвесны, загадны і ўмоўны). Граматыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стараве́рства, ‑а, н.

Сукупнасць рэлігійных груп і цэркваў у Расіі, якія не прынялі царкоўных рэформ 17 ст. і сталі апазіцыйнымі або варожымі да афіцыйнай праваслаўнай рэлігіі. // перан. Прытрымліванне ўстарэлых звычаяў, прывычак, густаў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)