Нязг̌а́рны (незг̌а́рны) ’непрыгожы’ (ТС). Да га́рны ’добры, прыемны, прыгожы’ (гл.), пачатак слова прадстаўляе комплекс няз‑ < не + з, відаць, пад уплывам словазлучэнняў тыпу не з горшых, гл. нязго́ршы і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капцёрка ’ротны або батальённы склад вайсковай амуніцыі, абмундзіравання’ (ТСБМ). З рус. каптёрка, якое ўтварылася са скарочанага слова каптена́рмус (< франц. capitaine des armes) пры дапамозе суфікса ‑ка (як, напрыклад, чыталка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барчак ’расліна боцікі, Aconitum L. stoerkianum’ (Кіс.), ’Aconitum napellus’ (Крывіч, IV, 1923). Не вельмі яснае слова. Параўн. іншую назву гэтай расліны — барэц. Магчыма, барчак вытворнае ад барэц (суф. ‑ʼак)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баршч ’расліна баршчэўнік сібірскі, Heracleum sibiricum L.’ (Кіс., Нас.). Запазычанне з польск. barszcz ’тс’ (прасл. bъrščь), Кюнэ, Poln., 43. Бел. форма гэтага словаборшч (гл.; там і літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маўклі́с ’маўклівы чалавек’ (гродз., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 46), слова паходзіць з літ. mauklỹs ’непрыгожы, нязграбны’. Фактычна, аднак, тут мы маем толькі запазычаны канчатак ‑c (і́с).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Меркаце́ць ’мармытаць’ (Бяльк.), міркітаць ’тс’ (жлоб., Жыв. сл.), укр. миркота́ти, миркати, моркоті́ти, рус. моркота́ть, польск. morkotać ’тс’. Паўн.-слав. гукапераймальнае ўтварэнне mьrk‑/mъrk‑. Параўн. таксама меркітава́ць (гл. наступнае слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Моргава ’морква’ (Жд. 1), моргаўка, морг̌аўка, морг̌ава ’тс’ (Сл. ПЗБ; мядз., Жыв. сл.; смарг., Шатал.). Да морква (гл.). Фанетыка і марфалогія слова аформлены пад уплывам літ. мовы (суфікс ‑avas).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надзе́льны ’вясельны’ (светлаг., Мат. Гом.), рус. надельный ’падораны для вянчання’. Да надзяляць (гл. дзяліць), параўн. ілюстрацыю да слова: Як дораць маладым на вяселле, тады надзельныя песні пяюць (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наздра́ ’кішкі ў гарбузе’ (докш., Жд. 1). Гл. мяздри ’тс’, пачатак слова зменены, відаць, у выніку народнаэтымалагічнага збліжэння з ноздры ’ноздры’ і асабліва ’поры ў харчовых прадуктах’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накара́скацца ’навязацца’ (кіраўск., Нар. сл.). Да караскацца ’карабкацца’ (гл.), аднак семантыка сведчыць аб сувязі з адна рукацца ’адвязацца, адчапіцца’, з якога, відаць, шляхам субстытуцыі суфіксаў і было ўтворана слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)