дамача́дцы, ‑аў; адз. дамачадзец, ‑дца, м.

Уст. Члены сям’і, а таксама людзі, якія жывуць у доме на правах членаў сям’і. Ніхто не ведае, колькі я нацярпеўся ад сваіх дамачадцаў праз тое, што легкадумна, як яны лічылі, ставіўся да свайго здароўя. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

артыкуля́цыя, ‑і, ж.

1. Работа органаў мовы, якая неабходна для вымаўлення пэўнага гука, а таксама становішча органаў мовы пры вымаўленні таго або іншага гука. Артыкуляцыя губ. Артыкуляцыя гука.

2. Спосаб выканання паслядоўнага рада гукаў пры спевах і ігры на музычных інструментах.

[Ад лац. articulatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяржа́ць, ‑жу́, ‑жы́ш, ‑жы́ць; незак., каго-што.

Трымаць. Таксама мне гаспадар, — гаворыць старшы конюх Ячны. — Што дзе дзяржыць, там і кіне. Брыль. — Павінны мы моцна дзяржаць у руках тое, чым мы моцныя. Чорны. — Дзяржыце гэтага малайца! — паказвае пагранічнік на Гудзілку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казачо́к, ‑чка, м.

1. Памянш.-ласк. да казак ​1 (у 2 знач.).

2. У рускіх дваран, памешчыкаў — хлопчык-слуга, звычайна апрануты ў казакін і падстрыжаны па-казацку.

3. Народны танец з паступова нарастаючым тэмпам, а таксама музыка да гэтага танца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калегія́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць калегіяльнага (у 2 знач.). Калегіяльнасць абмеркавання. // Кіраўніцтва, якое ажыццяўляецца сумесна, групай асоб. Прынцып калегіяльнасці. □ Але Булай усё перайначыў, загадаўшы, каб брыгадзіры з’яўляліся на нарады таксама, бо гэта нібы дэмакратызуе кіраўніцтва, вядзе да калегіяльнасці ў рабоце. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантрапу́нкт, ‑а, М ‑кце, м.

1. Від шматгалосся, заснаваны на адначасовым гарманічным спалучэнні некалькіх самастойных галасоў, а таксама навука пра разнавіднасці і правілы падобных спалучэнняў.

2. Аддзел тэорыі музыкі, прысвечаны вывучэнню такіх спалучэнняў.

3. Мелодыя, якая гучыць адначасова з асноўнай мелодыяй.

[Ням. Kontrapunkt.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́рканне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. каркаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Дзесьці зверху чуваць карканне галоднага крумкача. Якімовіч. Над апусцелымі палямі з сумным карканнем лёталі чароды галодных варон. Чарнышэвіч.

2. перан. Разм. Злавеснае, нядобрае прадказанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ля 1, прыназ. з Р.

Тое, што і каля (у 1, 2 знач.). Ля гасцінца, ля дарогі Курганок віднее. Купала. Ля [жанчыны] завіхалася заклапочаная дзяўчына. Лынькоў.

ля 2, нескл., н.

Шосты гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.

[Іт. la.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ля́скат, ‑у, М ‑каце, м.

Дзеянне паводле дзеясл. ляскаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. З ляскатам падыходзіць браняпоезд, шэры, важкі, з дуламі гармат, з кулямётамі. Мележ. Я затыкала вушы, каб не чуць ляскату бізуноў і шомпалаў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўла́д, прысл.

Не так, як трэба, як хочацца, як патрабуюць. [Сотнікаў] зашкр[а]баў па сцяне ботамі. Дзёмчыха ўвесь час старанна і няўлад пасабляла знізу, паўхвіліны Сотнікаў напружана высільваўся на сцяне, але ўрэшце таксама пераваліўся цераз верхняе бервяно і апынуўся на столі хаты. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)