Ахадзі́ць ’ударыць кіем, агрэць’ (КСП), ахажываць ’біць’, ’мыць’ (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад хадзіць (каля чаго-небудзь ці каго-небудзь) ’даглядаць’, параўн. ахаджваць ’апрацоўваць, даглядаць’ (Сцяшк.) і народны выраз-пагрозу: «Кій па табе будзе хадзіць

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́ўчы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ваўка, належыць ваўку. Воўчыя зубы. Воўчае логава. // Уласцівы ваўку. Воўчая хітрасць. Воўчая хада. // Зроблены са скуры ваўка. Воўчае футра.

2. перан. Звярыны, чалавеканенавісніцкі. Воўчыя законы. Воўчая мараль.

•••

Воўчае мяса гл. мяса.

Воўчы апетыт гл. апетыт.

Воўчы білет (пашпарт) гл. білет.

Воўчыя грыбы гл. грыб.

Воўчыя ягады гл. ягада.

Воўчая яма гл. яма.

Хадзіць у воўчай шкуры гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мальба́, ‑ы, ж.

Вельмі моцная просьба. Васілёк ведаў, што з дзедам заўсёды цікава хадзіць, таму з мальбой у голасе папрасіў: — Дзядуля, вазьміце і мяне з сабой! Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стру́нка прям., перен. стру́нка, -кі ж.;

сла́бая стру́нка сла́бая стру́нка;

по стру́нке ходи́ть па стру́нцы хадзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Клы́ндацьхадзіць без мэты, бадзяцца’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клынды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэгаць ’павольна хадзіць’ (маст., Сцяшк. Сл.). Да лыга2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́гаць, мягнуцьхадзіць, бегаць па сене, саломе’ (Жд. 2). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паходка ’хада, манера хадзіць’ (ТСБМ). Запазычана з рус. походка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пайсці́, пайду́, по́йдзеш, по́йдзе; пайшо́ў, -шла́, -ло́; пайдзі́; зак.

Пачаць ісці (паводле ўсіх знач. дзеясл. «ісці»).

Хлопчык пайшоў (пачаў хадзіць). Пайшоў прэч! (выбірайся).

Калі на тое пайшло (разм.) — калі ўжо так трэба, калі так неабходна.

Так не пойдзе (разм.) — так, пры такой умове нічога не атрымаецца, не выйдзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пана́длівы, ‑ая, ‑ае.

Які панадзіўся рабіць што‑н. непажаданае, лёгка паддаецца на што‑н. непажаданае. Панадлівы хадзіць у шкоду. □ [Домна:] — Два пеўні ёсць — адзін дужа панадлівы ў грады. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)