Мокрышча ’скошаная трава’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Семантычна няясна. Да мокры (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зе́лле ’травы’. Рус. зе́лье уст. ’травы’, суч. ’настой на травах’, прастамоўн. ’гарэлка, тытунь’, уст. ’порах’, укр. зілля ’травы’, ’настой, тытунь, гарэлка’, ’непрыемныя людзі’. Польск. ziele ’травы’, ’лекавыя травы’, серб.-луж. zelo, zele, палаб. zilĕтрава’, чэш. zelí капуста’, уст.трава’, славац. дыял. zelie ’капуста’, славен. zę́lje ’капуста’, ’трава (у наменклатурных складаных назвах), серб.-харв. зе̑ље ’зелле’ назвы некаторых ядомых раслін (капуста, шчаўе і інш.), балг. зѐле ’капуста’, макед. зелје ’шпінат’ (а таксама іншая зеляніна). Ст.-слав. зелиѥ ’расліна’. Ст.-рус. зелие, зельетрава, расліна’, ’лекавыя травы’, ’атрута’, ’порах’, ’прыправы’. Прасл. *zel‑ьje з тым жа коранем *zel‑ < і.-е. *gʼhl, што ў зялёны (гл.) і зборным суфіксам ‑ьje. Параўн. літ. žolė, лат. zâleтрава, зелле’. Шанскі, 2, З, 85; Фасмер, 2, 92–93; Праабражэнскі, 1, 248–249; Траўтман, 365; БЕР, І, 631.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рася́ны, ‑ая, ‑ае і расяны́, а́я, ‑о́е.

Які мае адносіны да расы. Расяная кропля. // Пакрыты расой; росны. Расяная трава. □ Асцярожна ступаў [Бамбала] па мяккай расянай сцежцы. Карамазаў. // Які адбываецца ў час выпадзення расы. Расяное вымочванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ві́храва трава ’расліна астрагал, Astragalus glycyphyfllus’ (Кіс.). Рус. смал. вихрева трава ’тс’. Відавочна, да ві́хар, віхр, але канкрэтныя матывы намінацыі няясныя, магчыма, таму, што гэтыя расліны з тонкім сцяблом і складаным лісцем часта пераблытваюцца; параўн. рус. вихорево гнездо ’сплеценыя віхрам у клубок галінкі бярозы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Купа́віцатрава, што расце ў балоце на купінах’ (ТС, Нар. лекс.). Гл. купава.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

се́на, ‑а, н.

Скошаная і высушаная трава, якая ідзе на корм жывёле. Стог сена. □ Непадалёк ад дарогі чарнела капа сена. Скрыган. [Засмужац] завёў каня ў хлеў, у зацішку рассядлаў, падкінуў яму сена і тады ўвайшоў у хату. Мележ. // Трава, прызначаная для нарыхтоўкі такога корму. За працу майстры атрымліваюць лес для будовы, косяць сена на пагранічных лугах. Брыль.

•••

Колам і сена травіць гл. травіць.

Сабакам сена косіць гл. касіць ​1.

Як іголка ў стозе сена гл. іголка.

(Як) сабака на сене гл. сабака.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляжджа́й1, лежджа́й, магчыма, ’асот, палявы, Sonchus arvensis L. або плюшч звычайны, Hedera helix L.’ (Федар. Дад.), ’асака’ (бераст., Сцяшк. Сл.), ’балотная трава, асака’ (Сцяшк.; маст., свісл., Арашонкава, БЛ, 3), ’рачная трава, Typha angustifolia’ (навагр., БСС–72), ляжджа́йчык ’сена з асакі, Carex L.’ (гродз., Мат. АС). Літуанізм. Параўн. літ. lazdá ’лугавая трава’, lizdáitė ’балотная расліна’ (Лаўчутэ, Сл. балт., 119–120). Гл. таксама лягджай.

Ляжджа́й2 ’мера ачэсанага льну, роўная 10 жменям’ (шчуч., Бел. хр. дыял.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бліско́тны, ‑ая, ‑ае.

Які бліскаціць, пераліваючыся, іскрыцца. А ноч — то стрымае хмарку, каб тут пахадзіла. То бліскотнаю зоркай з вышыняў махне. Кірэенка. [Васіль] з нейкай злосцю павёў касою. Мокрая, бліскотная трава пакорліва, амаль нячутна легла. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́пнік ’купена, Polygonatum officinalis All.’ (маг., Кіс.), рус. пу́пник ’тс’; іншая назва грыжнік (там жа) сведчыць пра сувязь з пуп ’жывот, хвароба жывата’, параўн. рус. пуповник, пу́пная трава ’лекавыя зёлкі’ (“пуповна трава нужна для брюха”, СРНГ), польск. pępownik (з 1472, пра розныя расліны, да pęp, гл. Банькоўскі, 2, 539).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рася́нкатрава расянка’ (ТСБМ), расіца (Байк. і Некр.), раса́ ’тс’ (лельч., Жыв. сл.). Гл. расічка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)