берасця́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бяросты; зроблены з бяросты. Берасцяны кошык. Берасцяная труба. Берасцяны дзёгаць. □ Я хацеў табе сёння Ліст пісаць на кары берасцянай, Як пісалі калісьці Каханым сваім Палачане. Лойка.
•••
Берасцяныя граматы гл. грамата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клясці́, кляну, клянеш, кляне; клянём, кленяце; пр. кляў, ‑ла, ‑ло; незак., каго-што.
Пасылаць праклёны; праклінаць. Клясці цяжкі лёс. Клясці пана. □ — Каб ты здох праз ноч! Каб табе дзюба адсохла! — бывала кляне .. [Васілька], як толькі бусел заклякоча. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрышпі́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Прышпіліць што‑н. у многіх месцах, прышпіліць усё, многае. [Сцёпа:] — У мяне ёсць кнопкі. Табе сто штук і мне сто. Ты пойдзеш па Падгорнай, а я па Крашчэнскай. Папрышпільваем [пракламацыі], як кажу. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
правяра́льшчык, ‑а, м.
Разм. Той, хто правярае каго‑, што‑н. — Паштовы на Вільню?.. — абярнуўся .. [Рыгор] да правяральшчыка білетаў. Гартны. [Гарлахвацкі:] Правяральшчык знайшоўся! Я, брат, такія акуляры пастаўлю, што табе і чорнае белым пакажацца. Не такіх за нос вадзілі! Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прызва́цца, ‑завуся, ‑завешся, ‑завецца; ‑завёмся, ‑завяцеся; зак.
Разм. Пайсці ў армію па прызыву. І Ігнась падаваўся далей на ўсход, каб усё ж прызвацца ў войска. Гурскі. — А чаму табе, браце, у Мінскім ваенкамаце Не прызвацца было?.. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тытуне́ц, ‑нцу, м.
Разм. Памянш.-ласк. да тытунь, тытун. [Яроцкі:] — А ўжо з сапраўдным тытунцом, то я табе скажу, і Вежа такога не нюхаў, што я магу зрабіць. Караткевіч. Калі ты курэц, то насі люльку і тытунец. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аднабо́кі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адзін бок большы або розныя па якіх‑н. прыкметах бакі.
2. перан. Накіраваны ў адзін бок, аднабаковы паводле свайго дзеяння, выяўлення. [Насця:] — Сорамна табе, Таня, зайздросціць чужому каханню, ды яшчэ такому аднабокаму. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бабу́х, выкл.
1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння моцнага грукату ад выбуху, стрэлу, падзення чаго‑н. цяжкага. [Хутарэц:] — Ляціць, разбойнік, цішком ды табе з разгону ў спіну — бабух. Ракітны.
2. у знач. вык. Разм. Ужываецца ў знач. дзеясл. «бабухнуць», «бабухнуцца».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абы-што́, абы-чаго.
1. займ. няпэўны. Што‑н., што папала.
2. у знач. наз. Разм. неадабр. Непатрэбшчына, абсурд, глупства. — Пакінь гаварыць абы-што! — Пятро заўсёды быў спакойны і разважлівы. Новікаў. [Антон:] — Можа я пагаварыў табе абы-чаго? Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назюзю́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. груб. Напіцца п’яным. — А каб табе ўжо язык адсох, — стала сароміць.. [кладаўшчыка] калгасніца. — Пляце, як п’яны. — А ты ўгадала. Ён жа, як бервяном, языком варочае, — засмяяліся ў канторы. — З самага ранку назюзюкаўся. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)