атачы́ць, атачу, аточыш, аточыць; зак.

Тое, што і акружыць (у 1, 2 знач.); агарнуць. Мы перажылі нават блакаду. Нашы Дзямідавы груды была атачыла цэлая эсэсаўская дывізія. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́дана,

У выразе: дзе (гэта) відана — пра што‑н. незвычайнае, якое выклікае здзіўленне або абурэнне. [Пракоп:] — Дзе гэта было відана, каб бядняцкі сын стаў гэтакім відным чалавекам. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́прамеццю, прысл.

Разм. Імгненна, стрымгалоў. Праімчацца вопрамеццю. □ Раптам самалёт з непамернай вышыні вопрамеццю пачаў падаць на зямлю. Чарот. Вопрамеццю .. [Яўген] кінуўся на вуліцу, і яму стала страшна. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

альсо́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і алёсавы. Паднялася ўжо альсовая трава, і навокал была такая духмянасць, што, здавалася, яе не толькі ўдыхаў бы, а піў бы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адаткну́цца, ‑ткнецца; зак.

Разм. Адкрыцца, адкаркавацца (пра бутэльку і пад.). // Пачаць зноў чуць (пра вушы). Нешта стрэліла ў вушах, і яны адаткнуліся. Я пачуў свой голас. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камбіна́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камбіната, належыць яму. Камбінацкая сталовая. □ Увесь камбінацкі рух цяпер ішоў праз браму, якая выходзіла на некалі пустэльную Балотную вуліцу. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кансультава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак., з кім-чым.

Раіцца са спецыялістам па якому‑н. пытанню. — Думкі райкома партыі я не ведаю, не кансультаваўся ні з кім. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́відна, прысл.

Пакуль не сцямнела, да надыходу цемнаты. [Зося] ішла вельмі штука, стараючыся яшчэ завідна мінуць лес. Чорны. Пракапчук шырыць крок, каб хоць завідна дабрацца да станцыі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навы́пуск, прысл.

Не запраўляючы ў боты, чаравікі (пра штаны); зверху штаноў, спадніцы (пра кофту, кашулю). Сінія штаны навыпуск амаль закрывалі чаравікі, відны былі толькі блішчастыя галёшы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Сцягнуць у вялікай колькасці. Мы насцягвалі ў лаўжы рознага ламачча .. і паскладалі яго так, каб яно было відно з паветра. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)