меліяра́тар, ‑а, м.

Спецыяліст па меліярацыі. Андрыян Цітавіч здзівіўся, што за час, які ён не быў тут, меліяратары зрабілі так многа: канал падыходзіў да ракі. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наго́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца на гарах, у гарах. Нагорная дуброва. Нагорны ручай. // Які бывае ў гарах. Нагорнае паветра.

2. Гарысты; высокі. Нагорны бераг ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахіну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Абл. Нахіліцца. [Рыма] баялася нахінуцца з лодкі, каб лодка не перавярнулася і не паляцеў на дно ракі дарагі груз. Васілеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмяле́лы, ‑ая, ‑ае.

Які абмялеў, мелкі. Дыхнула густым, душным водарам траў і красак, аернай вільгаццю абмялелых заток і свежасцю ракі, што блішчэла ўводдалі між лазнякоў. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запо́знены, ‑ая, ‑ае.

Які з’явіўся, здарыўся са спазненнем; позні. Запозненая вясна. □ На сінім палатне ракі добра відаць сям-там запозненыя жоўтыя гарлачыкі і белыя лілеі. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́грацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Добра прагрэцца. Выграцца на печы. □ [Платон:] — Выпі ды выграйся добра, каб і ад поту быў такі мокры, як з ракі вылезшы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радзі́мічы, ‑аў; адз. радзіміч, ‑а, м.

Групы ўсходнеславянскіх плямён, якія жылі ў першым тысячагоддзі ў міжрэччы Дняпра і Дзясны па цячэнню ракі Сож і яе прытокаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́плаў ’выток рэчкі’ (Яшк., слаўг.). Польск. (стар.) wypław ’вусце ракі’. Да выплавіць (Нітшэ, 184). Гл. таксама плавіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазаця́гваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Зацягнуць куды-н. або ў што-н. усё, многае ці ўсіх, многіх.

П. лодкі да ракі.

2. што, пераважна безас. Пакрыць тонкім слоем чаго-н. усё, многае; загаіць усё, многае.

Сажалку пазацягвала раскай.

Раны пазацягвала.

3. што. Туга сцягнуць усё, многае.

П. рукзакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спла́віць², спла́ўлю, спла́віш, спла́віць; спла́ўлены; зак.

1. што. Адправіць па цячэнні ракі.

С. лес.

2. перан., каго-што. Пазбавіцца ад каго-, чаго-н. (разм.).

С. непатрэбныя рэчы.

С. няпрошаных гасцей.

|| незак. сплаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. сплаў, спла́ву, м. (да 1 знач.).

|| прым. сплаўны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

С. лес.

Сплаўная рака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)