Паўдзён ’пастаўнік’ (круп., ДАБМ, 784). У выніку семантычнага пераносу з паўдзён ’поўдзень’ (Грыг.; в.-дзв., брасл., Сл. ПЗБ; слаўг., Яшк.; браг., Мат. Гом.), якое першапачаткова азначала ’палавіна дня’ > на паўдзён (прыганялі скаціну ў двор) (Касп.), паўдзёнкі ’час у сярэдзіне дня, на які ўлетку прыганяюць з поля кароў (бялын., Янк. Мат.) або заганяюць у пастаўнікі’. Параўн. таксама дзяннік ’пастаўнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плайні́ца ’абмежаваная прастора, частка плошчы, поля, пасеву’: і ячменю велічэнна тайнага (светлаг., SOr, 39, 352). Няясна, магчыма, фанетычны варыянт планіца, пяяніца ’участак, звяно’ (гл.), аднак параўн. польск. plaj ’паша на схіле гары над верхняй граніцай лесу (доўгая і вузкая)’, укр. гуц. плай łtc© якія адносяцца да валашскай пастухоўскай тэрміналогіі, з рум. ріаі ’тс’ (Банькоўскі, 2, 616).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падстрахава́ць, ‑страхую, ‑страхуеш, ‑страхуе; зак., каго-што.

Засцерагчы ад чаго‑н. (непрыемнага, непажаданага). — Грыша! Правядзём разведку. Скарыстаем абедзенны час. Калі жанчыны пойдуць з поля дадому, пашлём туды нашых дзяўчат, як быццам мяняць вопратку на харчы. Цяпер такіх тысячы, ходзяць па сёлах... Толькі трэба іх падстрахаваць. Каго пашлём? Няхай. Нічога не зробіш: абрываем дрот рукамі. Толькі б паспець у час падстрахаваць групу Сіманава. Дзенісевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасла́ннік, ‑а, м.

1. Дыпламатычны прадстаўнік адной дзяржавы ў другой, рангам ніжэй за пасла.

2. Кніжн. уст. Тое, што і пасланец. Пайшоў ён [Алёша] пасланнікам іхнім, Палез да вяршыні па схілу, І згаслі пажары, Грымоты заціхлі, Адчуўшы, што ўзняўся асілак. Калачынскі. Сплю ў каменным сховішчы кватэры, Але што там бухае, як цэп? Хто так гулка стукаецца ў дзверы? Гэта ты, пасланнік поля — Хлеб. Макаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плех, ‑а, м.

1. Месца на галаве, дзе не выраслі або вылезлі валасы; лысіна. Хадосьчын бацька Ігнат, з ружовым плехам і барадою, .. час ад часу пакрыкваў на жонку... Мележ. // Разм. Месца з вылезлай шэрсцю, футрам.

2. Голае месца сярод поля, лесу і пад. Сям-там паднімаліся ў неба стромкія яліны і сосны. Іх пакінулі знарок — абсемяняць аголены плех і заводзіць новы лес. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

або́чына, ‑ы, ж.

Бакавая частка дарогі. Ляжаць маўкліва на абочынах Бязногія грузавікі. Панчанка. Нявада ішоў абочынай гасцінца, адкуль увесь снег змяло ў прыдарожныя лагчыны. Чорны. // Ускраіна чаго‑н. (лесу, поля і пад.). Абочына паляны, а Васіль ужо думаў аб тым, што прыйдзецца ехаць, не ўбачыўшы Антося, і раптам на абочыне луга за кустом лазняку заўважыў уваткнутую ў зямлю касу. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́тавы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Без глянцу, без бляску. Матавая фотапапера. // Роўны, без румянцу (пра колер твару). Ад чарнаты барады матавы твар рэдактара прымае шэрае адценне. Бядуля. // Няяркі, мяккі. Месячык заліваў матавым святлом бяскрайнюю прастору поля. Шамякін.

2. Паўпразрысты. Недарагая люстра з матавымі абажурчыкамі залівала пакой роўным, мяккім святлом. Карпаў.

ма́тавы 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мата ​1. Матавая пазіцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заваро́т, ‑у, М ‑роце, м.

1. Рэзкая змена напрамку руху; паварот (у 1 знач.). Вось і канец поля, жняярка робіць тут заварот. Лупсякоў. Ля пад’езда загудзела машына і, зрабіўшы заварот, ірванулася ад штаба. М. Ткачоў.

2. Месца, дзе змяняецца напрамак; паварот. Вось з-за рачных заваротаў выплываюць рыбакі са сваімі снасцямі; сур’ёзныя, павольныя постаці. Колас.

•••

Заварот кішак — непраходнасць кішэчніка, выкліканая перакручваннем кішачных петляў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глей, ‑ю, м.

1. Адклады на дне вадаёмаў, у састаў якіх уваходзяць найдрабнейшыя часцінкі мінеральных і арганічных рэчываў; іл. Азёрныя глеі, запаўняючыя большым або меншым слоем дно азёрнай катлавіны, складаюцца з сумесі арганічных і мінеральных часцінак. Прырода Беларусі.

2. Слой глебы светлай афарбоўкі, які ўтварыўся пад уплывам жыццядзейнасці анаэробных бактэрый. Сіняватая ад глею дарога ідзе паміж тарфянога балота і поля. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усцерагчы́ся, ‑рагуся, ‑ражэшся, ‑ражэцца; ‑ражомся, ‑ражацеся, ‑рагуцца; пр. усцярогся, усцераглася, ‑лося; заг, усцеражыся; зак.

Зберагчы, усцерагчы сябе ад чаго‑н. І ўсё-такі не ўсцярогся: пастушок аднойчы падслухаў размову Скуратовіча з лесніком Сцепуржынскім, з якой даведаўся, што гаспадар звёз з поля палову жыта ў гумно лесніка. Кудраўцаў. Восенню 1922 года на пераездзе не ўсцераглася маці і трапіла пад пасажырскі цягнік. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)