штурва́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да штурвала, які з’яўляецца штурвалам. Штурвальны трос. □ За мачтай цямнела нерухомая постаць рулявога матроса. Час ад часу ён круціў штурвальнае кола. Самуйлёнак. // Які ажыццяўляецца з дапамогай штурвала. Штурвальнае кіраванне. // Прызначаны для штурвала; звязаны з месцам, дзе размешчаны штурвал. Штурвальная калонка. Штурвальная рубка. Штурвальны мосцік.

2. у знач. наз. штурва́льны, ‑ага, м. Асоба, якая кіруе штурвалам (судна, камбайна); рулявы (у 2 знач.). — Поўны наперад! — Ёсць поўны наперад! — чуецца голас штурвальнага. Бяганская. Недзе там, на мосціку камбайна, стаяў.. Амархан. Другі тыдзень ён працаваў памочнікам штурвальнага. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адвіта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Абмяняцца адвітальнымі словамі, поціскам рук і пад. пры расставанні, пры разлуцы; развітацца. Пакуль Алесь увязваў воз, Патапчык адвітаўся і пайшоў наперад. Чарнышэвіч. Дзяўчаты адвіталіся і выйшлі, але Алеська вярнулася назад. Дубоўка. // Адказаць на адвітанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наканава́цца, ‑нуецца; зак.

Разм. Наперад, загадзя вырашыцца, абумовіцца, атрымаць пэўны кірунак. Адным словам, ва ўяўленнях.. [Настачкі] ужо выразна наканаваўся надзел свету ў часе на дзве палавіны: страшная мінуўшчына, калі яе яшчэ не было на свеце, і цяперашняе яе маленства. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вульга́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Пошлы, непрыстойны, грубы. Вульгарны танец. Вульгарны выраз.

2. Спрошчаны да крайнасці, да скажэння сэнсу. Вульгарны матэрыялізм. Вульгарны сацыялагізм. □ — Мастацтва не можа цярпець вульгарнай просталінейнасці, — сказаў .. [мастак] прыяцелю і ступіў крок наперад, даючы зразумець, што галоўнае сказана ім. Скрыган.

[Ад лац. vulgaris — агульнанародны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ава́нс, ‑у, м.

Грошы (часам і прадукты), якія выдаюцца наперад у лік зарплаты. Грашовы, натуральны аванс. Атрымаць аванс. □ Дацягнуўшы сяк-так да чарговага авансу, Яша зноў сабраў свае, цяпер ужо наскрозь прапахлыя бензінам, манаткі і зноў выйшаў на дарогу. Кулакоўскі.

[Фр. avance.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

граза́, ‑ы, ж.

Той (тое), што выклікае, наводзіць страх. Прайшла брыгада імя Чапаева — граза нямецкіх цягнікоў. Карпаў. Наперадзе быў славуты семсот дваццаты кіламетр — граза машыністаў Сарынскага дэпо. Васілёнак. [Слава] спрабаваў зазірнуць наперад: як сустрэне яго адважны пагранічнік Карацупа — граза парушальнікаў граніцы. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прамато́рніца ’жанчына, поўная радасці жыцця’ (Федар. 7). Да маторны (гл.). Прэфіксальная форма пры адсутнасці ў гэтым гняздзе славянскіх слоў дзеясловаў наводзіць на думку аб кантамінацыі захаванага ст.-бел. промоторь ’пратэктар, заступнік’ (Ст.-бел. лексікон), што з польск. promotor ’натхніцель; заступнік, апякун’, якое ўзыходзіць да лац. prōmovere ’рухаць наперад’ (параўн. SEJC, 396), і маторны ’рухавы, жвавы’ з афармленнем суфіксам -///с/, Параўн. яшчэ і прачасаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адчапі́ць, ‑чаплю, ‑чэпіш, ‑чэпіць; зак., што.

1. Расчэпліваючы, аддзяліць што‑н. прычэпленае. Шаманскі спрытна адчапіў плугі, і трактар лёгка пабег наперад. Дуброўскі. Зняў [Алесь] ватоўку, скруціў яе і перавязаў аборкай, якую адчапіў ад ашыйніка сабакі. Ваданосаў.

2. Зняць што‑н. начэпленае. Адчапіць значок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заліхва́цкі, ‑ая, ‑ае.

Удалы, хвацкі. У хлапцоў былі задраныя на патыліцу шапкі ды такі заліхвацкі выгляд, што стары не адважыўся ім нічога сказаць. Карпюк. // Задорны, вясёлы, бадзёры. Наперад выйшаў хлопец, расцягнуў гармонік на ўсё плячо, і бадзёрыя, заліхвацкія гукі ўстрывожылі ціхую вуліцу. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клю́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Аднакр. да кляваць.

2. Выпіць гарэлкі, віна; напіцца да ап’янення. Швагер клюнуў, відаць, ніштавата. Здараецца гэта з ім рэдка. Брыль.

•••

Клюнуць носам — упасці наперад, ударыўшыся носам.

Курыцы недзе клюнуць — пра цеснату, адсутнасць свабоднага месца дзе‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)