малі́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да малін. Малінавы куст. // Прыгатаваны з малін. Малінавае варэнне.

2. Падобны на колер спелых малін, цёмна-чырвоны. Золата паступова блякла, тонкімі пералівамі пераходзіла ў малінавы колер. Новікаў. Ты прыйшла з касою чорнай Пад малінавым берэтам. Панчанка.

•••

Малінавы звон гл. звон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антрацы́т, ‑у, М ‑цыце, м.

Від каменнага вугалю, які мае чорны колер, яркі бляск і вызначаецца вялікай цеплатворнасцю.

[Ад грэч. antrax — вугаль.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назеляні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што і чаго.

Разм. Афарбаваць што‑н. у зялёны колер; зрабіць вельмі зялёным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаўту́шны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з жаўтухай, выкліканы ёй. Жаўтушны колер скуры. // Разм. Хворы на жаўтуху; з жаўтухай. Жаўтушнае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інды́гавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да індыга. Індыгавая вытворчасць.

2. Цёмна-сіні, кубавы. Індыгавая фарба. Індыгавы колер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

медзяні́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. У склад якога ўваходзіць медзь. Медзяністая сажа.

2. Падобны колерам на медзь. Медзяністы колер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спалаве́лы, ‑ая, ‑ае.

Які набыў палавы ​2 колер. Міця нібы бачыць разліў спалавелага жыта, блакіт неба, сонечны дзень. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тампако́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тампаку, уласцівы яму. Тампаковы колер.

2. Зроблены з тампаку. Тампаковыя гадзіннікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Папялі́сты ’які мае колер попелу’ (ТСБМ), папяля́сты ’тс’ (Гарэц., Мал.). Да попел (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сала́тный, сала́товый в разн. знач. сала́тны, сала́тавы;

сала́тные ли́стья сала́тнае (сала́тавае) лі́сце;

сала́тный цвет сала́тны (сала́тавы) ко́лер.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)