шакала́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Разм. Плітка шакаладу. Пасля сказала [дзяўчынка]: — А мне баба Каця прыносіла, як ехала да Генькі, вафлі і дзве шакаладкі. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Прале́сачка ’прыгажуня’ (Нас.). У Насовіча дзве формы: пролесочка і прелесочка. Тады да рус. прелесть, якое з пере‑, пре- і лесть ’ліслівасць’ (аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 358). Магчымы ўплыў наступнага слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сухо́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Хворы на сухоты. Стаяў мокры, відаць, сухотны, італьянец, прадаваў з латка гіпсавых напалеонаў. Караткевіч. / у знач. наз. сухо́тны, ‑ага, м.; сухо́тная, ‑ай, ж. Вясна для сухотных — не радасць, Вясна для сухотных — праверка. Жычка.
2. Такі, што бывае пры сухотах. Сухотны кашаль. □ Дзве слязінкі ўпалі На матчыну скронь, На сухотнае ўпалі аблічча... Трус. Твар вельмі бледны, малочна-белы, толькі на скулах ружавеюць дзве плямы сухотнага румянцу. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; -ну́ты; зак.
1. што. Сагнуць у дзве столкі, пад вуглом.
П. ліст паперы папалам.
2. перан., што і без дап. Дапусціць перагіб (у 2 знач.) у чым-н. (разм.).
Тут вы трошкі перагнулі.
◊
Перагнуць палку (разм., неадабр.) — упасці ў крайнасць, перастарацца ў чым-н.
|| незак. перагіба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і перагіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. перагіба́нне, -я, н. (паводле дзеясл. перагібаць).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рассячы́ і рассе́кчы, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; -се́к, -кла; -сячы́; -се́чаны; зак.
1. каго-што. Секучы, раздзяліць на часткі.
Р. палена.
2. што. Нанесці глыбокую рану, парэз чым-н. вострым.
Р. палец.
Р. нагу.
3. перан., што. Моцным рухам прарэзаць, раздзяліць, раз’яднаць.
Баржа рассекла водную гладзь.
Рака рассекла луг на дзве часткі.
Р. армію праціўніка.
|| незак. рассяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. рассяка́нне, -я, н. і рассячэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аднакла́сны, ‑ая, ‑ае.
Уст. З адным годам навучання — аб навучальных установах у дарэвалюцыйны час. Між тым, у мястэчку ёсць толькі дзве пачатковыя школы: двухкласная міністэрская і аднакласная жаночая. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяцісце́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае пяць сцен (пра хату, падзеленую на дзве часткі капітальнай сцяной). У вялізнай пяцісценнай хаце параненыя ляжалі на лавах, на стале, проста на доле. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рагу́ліна, ‑ы, ж.
Разм. Палка з развілінай. [Плытагоны] зашчамілі паміж звязанымі бярв[ёнамі] дзве рагуліны і, калі трэба было, вешалі над вогнішчам на тоўстай бярозавай палцы кацялок з гарохавым супам. Радкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассвіта́нне, ‑я, н.
Пара, калі пачынае рассвітаць; світанне. Якраз на самым рассвітанні Міхал вярнуўся з пахавання. Колас. Толькі гадзін за дзве да рассвітання з боку гарадка бухнула гармата. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Самаробная гарэлка са злакаў, караняплодаў, садавіны. На стале, засланым святочным абрусам,.. стаялі талеркі са скрылькамі сала,.. дзве пляшкі самагонкі, закаркаваныя кавалкамі кіяха. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)