абрэ́заць, -рэ́жу, -рэ́жаш, -рэ́жа; -рэ́ж; -рэ́заны; зак.
1. Адразаючы па краях ці з канцоў, пакараціць, паменшыць што-н.; падрэзаць.
А. пазногці.
2. Аддзяліць, адрэзаць што-н., зрэзаць збоку, па ўсёй паверхні́; зняць.
А. сухія галіны на яблынях.
А. гарэлую скарынку ў хлебе.
3. што. Параніць чым-н. вострым, парэзаць.
А. палец.
4. перан., каго-што. Рэзка перапыніць, прымусіць змоўкнуць (разм.).
А. на першым слове.
5. перан. Паменшыць, скараціць памеры, колькасць чаго-н.
А. паёк.
|| незак. абрэ́зваць, -аю, -аеш, -ае і абраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. абрэ́званне, -я, н. (да 1 знач.), абраза́нне, -я, н. (да 1 знач.) і абрэ́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Па́лка ’частка тонкага ствала або галіны, ачышчаная ад парасткаў’. Рус., укр. па́лка, ст.-рус. палъка, польск. pałka ’тс’. Пэўнай этымалогіі няма. Корш (у Праабражэнскага, 2, 9) мяркуе аб запазычанні са ст.-в.-ням. pfâl ’кол’ < лац. pālus ’тс’. Фасмер (3, 193) адхіляе гэту думку з-за розніцы ў значэнні, прыводзіць супастаўленне Младэнава (409) са ст.-в.-ням. spaltan ’расколваць’, ст.-інд. sphátaýati ’ён расколвае’, phálakam ’дошка’, phálati ’лопацца, трэскацца’. Іншыя версіі аб роднаснасці з паліць (Махэк, 429), таму што палкам надавалі цёмны колер з дапамогай агню ці таму што яны выкарыстоўваліся як паліва (Праабражэнскі, 2, 9 і наст.), і з палец (Брукнер, 391) менш верагодныя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераво́й (пэрэву͡ой), перево́іна ’тс’ (драг., ЛА, 4) ’лазовыя прывязкі саломы да пераплёту страхі’ (маляр., Нікан.), перавоіна ’вітка’ (рэч., ЛА, 4), пэрэвыны́и ’тс’ (Шушк.), пэрэвэ́йнікі ’галінкі хмызняку, якімі перавіваюць калкі плота’ (лун., Шатал.). Укр. переві́к ’распараныя галіны дрэў, якімі звязваюцца бярвенні’, валын. переві́й ’дышаль у плузе’, переві́йнык ’апоўзіны на стозе’, рус. дыял. перево́й ’пераплёт, буча з галін’, перево́йка ’пярэвітка’, польск. przewój ’перавітка, абвіванне’, серб.-харв. пре́вој ’павязка, перавязка, бінт’, славен. prevòj ’пасма валасоў; маток пражы’. Магчыма, прасл. *pervojь. Да пера- і віць (аснова *voi̯‑), параўн. з іншым вакалізмам перавіў ’пярэвітка’ (мсцісл., ЛА, 4) (гл.). Сюды ж перавіўкі ’вітка’ (ЛА, 4), перяві́ўкі, пераві́ўкі, піряві́ўкі ’пярэвітка’ (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́ўзіна, поўз ты, поўзіньне, пэвзіны, ту́зыны, паўзнік, паўзе, поўзя ’апоўзіны на саламяных стрэхах ці на стагах’ (Мат., Сержп., Дразд., Выг. дыс., Мат. Гом., Сл. Брэс., Шатал.; добруш., ЛА, 2), ’лата (на страсе)’ (Скарбы), ’жэрдкі для замацавання саламянай страхі’ (ваўк., гродз., Сл. ПЗБ), поўз інеі, паўліны, псіўзье ’апоўзіны на стозе, на страсе’ (ТС), паўзе ’жэрдзі’ (Сцяшк. Сл.), паўзнік ’галіны’ (ганц., Сл. ПЗБ), поўзіна ’дубец, галіна’ (Сцяшк. Сл.), по́ўзіпи ’рубель’ (бых., бабр., нараўл., Працы IM, 7). Прасл. *po‑озь, *pchOZъ (< *vęzati, гл. вязаць). параўн. укр. паву з, павзіна, польск. pawąz, pawąz, чэш. pavuz, дыял. ρόζο, ρύζα. славац. ρανίιζ, славен. ρανοζ(α) ’рубель для прыціскання снапоў, саломы’. Збліжэнне з апаўзаць (гл. апоўзіны) — другаснае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
куст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Нізкарослая дравяністая расліна, у якой галіны пачынаюцца амаль ад самай паверхні глебы. Куст бэзу. Куст парэчак. Куст маліны.
2. Травяністая расліна, сцябліны якой растуць пучком. Куст быльніку. Куст суніц.
3. перан. Аб’яднанне якіх‑н. прадпрыемстваў, арцелей і пад.
•••
Какаінавы куст — трапічная расліна сямейства какаінавых, лісце якой утрымлівае какаін і іншыя алкалоіды; кока 2.
Глядзець (пазіраць) у кусты гл. глядзець.
У кусты (хавацца, уцякаць і г. д.) — далей ад адказнасць ад непасрэднага ўдзелу ў справе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растапы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Разм.
1. Няўклюдна расставіць, развесці, рассунуць у бакі (рукі, ногі і пад.). Стафанковіч.. шырока растапырыў ногі і ўзліў сабе на галаву ражку цёплай вады. Чорны. [Ілонка] падняла ўверх свае рукі і растапырыла пальцы. Хомчанка. Качаня растапырыла кволенькія крыльцы і наўскасяк зляцела ў кусты. Пальчэўскі. // Раздзьмуць, адтапырыць. Стаенны прыгажун захроп, шырока растапырыўшы ноздры, павёў вушамі і пачаў грабці нагою зямлю. Кулакоўскі. // перан. Раскінуць, распасцерці ў бакі (вецце, галіны і пад.). А затое елка, нібы сваха, Лапы растапырыла свае. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамысло́васць, ‑і, ж.
1. Галіна матэрыяльнай вытворчасці, якая ахоплівае здабычу, перапрацоўку прыродных рэсурсаў і прадуктаў сельскай гаспадаркі, забяспечвае ўсе галіны эканомікі сродкамі вытворчасці, пастаўляе пераважную частку прадметаў спажывання. Здабываючая прамысловасць. Апрацоўчая прамысловасць.
2. з азначэннем. Сукупнасць прадпрыемстваў якой‑н. вытворчасці. Машынабудаўнічая прамысловасць. Авіяцыйная прамысловасць. Тэкстыльная прамысловасць. Хімічная прамысловасць.
•••
Лёгкая прамысловасць — галіна грамадскай вытворчасці, якая займаецца вырабам прадметаў шырокага спажывання.
Мясцовая прамысловасць — прамысловасць, якая працуе на сыравіне і паліве дадзенай мясцовасці і задавальняе патрэбы мясцовага насельніцтва.
Цяжкая прамысловасць — галіна грамадскай вытворчасці, якая займаецца вырабам сродкаў вытворчасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Легчы, шырока раскінуўшы рукі, ногі. Ля ганка, на каменні ў нязручных позах раскінулася некалькі чалавек. Лынькоў. // Шырока, у розныя бакі працягнуць свае галіны, лісты; пышна разрасціся. Разгалістыя сосны, быццам зялёныя шатры, раскінуліся на пясчаным узгорку ўскрай лесу. Колас.
2. Размясціцца дзе‑н., заняўшы сабой вялікую прастору; далёка працягнуцца. Вунь аж да Нёмана раскінуўся бяскрайні луг. С. Александровіч. Ад вакзала да самага Амура раскінуўся вялікі новы горад. Грахоўскі.
3. Разм. Патраціцца на што‑н. Гаспадарлівы не надта раскінецца. Прымаўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растапы́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Разм.
1. Рассунуцца, расставіцца ў розныя бакі. Пальцы Міронавы растапырыліся, пусцілі Лазараву кашулю, а сам ён няўдала сагнуўся, адсунуўся і лёг на мяшок. Галавач. // Падняцца тырчма; натапырыцца. Гента на страсе растапырылася, як пер’е ў мокрай птушкі. Грамовіч.
2. Стаць або сесці, расставіўшы ногі або рукі. На памост падняўся кат, .. усе прымоўклі .. А тады моцна стаў, растапырыўшыся, бо пачалі ўзводзіць на памост Якуша. Скрыган. // перан. Распасцерціся ўшыркі, раскінуўшы вецце, галіны і пад. [Ігруша] дзіка расла, растапырыўшыся і пакрывіўшыся над шырокім жытнім полем. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спецыя́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны выключна для каго‑, чаго‑н., які мае асобае прызначэнне; асобы. Спецыяльны рэйс. Спецыяльнае заданне. □ Спецыяльнымі машынамі хмызнякі калгаснікі рэжуць. Бялевіч. Ён [Хама] сябрука свайго Кузьму ўласна сам вязе ў сталіцу, у спецыяльную бальніцу. Корбан. Спецыяльная кухарка гатавала .. [катам] ежу. Бядуля. У .. [Міхала] не было спецыяльных дзён, калі ён як дэпутат прымаў бы наведвальнікаў. Карпаў.
2. Які мае адносіны да якой‑н. галіны навукі, тэхнікі, мастацтва. Спецыяльная тэрміналогія. Спецыяльная адукацыя. // Які патрабуе прафесійных ведаў у якой‑н. галіне. Гэтае пытанне вельмі спецыяльнае.
•••
Спецыяльны карэспандэнт гл. карэспандэнт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)