сумы́сля, прысл.
Тое, што і сумысна. [Мікіта] сумысля не спяшаўся ісці, было прыемна думаць аб будучыні. Галавач. Гэта сумысля падпальваюць балота палешукі, каб на выгаралым месцы расла налета маладая, лепшая трава. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дысцыпліна́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дысцыпліны 1. Дысцыплінарны статут. // Звязаны з парушэннем дысцыпліны. Дысцыплінарнае спагнанне. □ [Сідар] чакаў суровай дысцыплінарнай кары, але не чакаў кары ад калектыву. Галавач.
•••
Дысцыплінарны батальён гл. батальён.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заваява́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заваяваць.
2. звычайна мн. (заваява́нні, ‑яў). Тое, што заваявана, набыта; заваёвы. Рэвалюцыйных заваяванні. □ Народныя заваяванні, здабытыя ў крывавым змаганні, ворагі .. хочуць адабраць назад. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зра́ння, прысл.
Разм. Тое, што і зранку. Хмаркі, што зрання навісалі над зямлёй, разбегліся, прапалі недзе, і з неба выглядала ўжо сонца. Галавач. Ужо зрання працуюць кавалі, вырабляючы вострыя сякеры, нажы. Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
амана́л, ‑у, м.
Выбуховае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў ваеннай і горнай справе. А ў часе будаўніцтва ўсё наўкола грымела ўзрывамі дынаміту і аманалу. Галавач. Мы горны Алашань прайшлі, крышылі скалы аманалам. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абгарну́цца, ‑гарнуся, ‑горнешся, ‑горнецца; зак.
1. Акрыць, ахінуць сябе чым‑н. Абгарнуцца плашчом.
2. Пакрыць, ахінуць сабой што‑н. Канец шаліка абгарнуўся па назе і абвіс дзесьці ззаду ажно да пят. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
афі́ша, ‑ы, ж.
Аб’ява аб спектаклі, канцэрце, лекцыі і пад., якая вывешваецца на відным месцы. [Вецер] зрываў з галавы ў Будніка шапку, шырока расхрыстваў.. паліто і сярдзіта рваў са сцен тэатральныя афішы. Галавач.
[Фр. affiche.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бессяме́йны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае сям’і. Гаспадарку [Паўла Рудзіна] ў вёсцы вёў яго бессямейны брат. Галавач. // Які праходзіць у адзіноце, без сям’і. Бессямейнае жыццё. / у знач. наз. бессяме́йны, ‑ага, м. Інтэрнат для бессямейных.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панакрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Накрыць усё, многае або ўсіх, многіх. Панакрываць дзяцей. Панакрываць сталы. □ Тыя, хто быў перасяліўся на хутары раней, цяпер ужо абладзіліся, панакрывалі неяк саломай будынкі. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; што, чаго і без дап.
Разм. Рабіць многа, доўга, неаднаразова. [Сузон:] — Парабкаў .. [Сапун] не меў як бы, але хто ў яго хлеб пазычаў, той ведае, той папарабіў на яго. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)