вы́цалаваць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., каго-што.
Разм. Абсыпаць пацалункамі. — Старая будзе так рада!.. Колькі ўжо дзён чакае!.. Сястрычкі на шыю пачэпяцца, выцалуюць! Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзе́вер, ‑а, м.
Мужаў брат. На Супронавых дачок ніхто ніколі дрэннага не скажа, хай сабе гэта будзе свякроў, свёкар, дзевер, залоўка ці ятроўка. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазаўчара́шні, ‑яя, ‑яе.
Які быў пазаўчора. [Мікола] ніколі не спяшаўся [на работу], відаць, таму, што ведаў: сённяшні дзень будзе якраз такі, якім быў учарашні і пазаўчарашні... Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паха́бшчына, ‑ы, ж.
Разм. Пахабныя словы, непрыстойная лаянка. Цяпер ён на кожнае іх запытанне пра рыбу будзе адказваць трапнай рыфмаванай і нерыфмаванай пахабшчынай. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыба́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Жан. да рыбак.
2. Жонка рыбака. Доўга рыбачка ў сяле Будзе адна сумаваць. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́дучы, -ая, -ае.
1. Такі, які адбудзецца ўслед за цяперашнім.
Б. год.
2. Такі, які будзе потым, у далейшым.
Будучыя ўрачы.
3. у знач. наз. бу́дучае, -ага, н. Час, які ідзе ўслед за цяперашнім.
Заглянуць у б.
4. у знач. наз. бу́дучае, -ага, н. Лёс, доля.
Б. планеты.
○
Будучы час — катэгорыя дзеяслова, якая характарызуе дзеянне ў часе, што наступіць пасля гаворкі аб ім.
◊
У будучым — пазней, у далейшым.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кра́йні, -яя, -яе.
1. Які знаходзіцца на краі чаго-н., найбольш аддалены.
Крайняя хата ў вёсцы.
Крайняя Поўнач.
2. Вельмі моцны, надзвычайны, выключны.
Крайняя патрэба.
Крайнія меры.
3. Найбольш непрымірымы, радыкальны (пра погляды, кірункі, палітычныя групоўкі і пад.).
К. лібералізм.
Крайнія погляды.
4. Які нельга адкладваць на потым, апошні (пераважна пра час).
К. тэрмін.
◊
У крайнім выпадку — калі не будзе іншага выйсця.
Па крайняй меры — ва ўсякім выпадку, не менш чым.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перабы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бу́дзь; -бы́ты; зак. (разм.).
1. што і без дап. Пражыць нейкім чынам, перачакаць нейкі час, да якой-н. пары.
П. ноч у знаёмых.
2. Пабываць у розны час дзе-н. — пра ўсіх, многіх або пабываць у каго-н. у руках — пра ўсё, многае.
За апошні час тут перабыло многа людзей.
Колькі кніг перабыло ў яго руках.
|| незак. перабыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. што і без дап. Цярпліва пераносіць боль, непрыемнасць і пад.
Так хацелася спаць, што ён не мог т.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Працягвацца пэўны час.
Усё лета трывала засуха.
Трывала маўчанне.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Захоўваць прыдатнасць, выконваць сваё прызначэнне; трымацца, служыць.
Кладачка слабая, але яшчэ доўга будзе т.
|| наз. трыва́нне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
згрэ́бціся і зграбці́ся, зграбуся, зграбешся, зграбецца; зграбёмся, зграбяцеся; пр. згробся, згрэблася і зграблася, згрэблася і зграблося; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аказацца сабраным, прыбраным у выніку зграбання. Будзе трохі і сум пракідацца, але гэта таму, што скосіцца луг, зграбецца ў .. копы і больш ужо не будзе гэткай слаўнай работы. Нікановіч.
2. Дасягнуць зладжаных дзеянняў у сумесным веславанні. Весляры згрэбліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)