Прыку́р: ён бага́ты прыку́р за ёй узёў (пух., Жд. 1). Цёмнае слова, магчыма, звязанае са ст.-бел. преикур ’прымак’ (< літ. preykur (Лаўчутэ, Балтизмы, 95), рэдк. preikuras ’прымак; зяць, прыняты ў дом жонкі’). Нельга, аднак, выключыць, што гэта т. зв. “лексікаграфічны фантом”, у якім пры аналізе зробленага рукапіснага запісу былі пераблытаны р і п; такім чынам першасная форма магла выступаць у выглядзе прыку́п с празрыстай семантыкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

багацей, багач, багатыр, багаты, магнат, мільянер, капіталіст, плутакрат; пан, заможнік, буржуй (разм.); ракфелер (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

адмысло́вы, ‑ая, ‑ае.

Своеасаблівы, адметны, непаўторны. Адмысловы танцор. □ Палескае неба мае свае адмысловыя найтанчэйшыя адценні. Чорны. Хто б падумаў, здагадаўся, Што ў такіх аковах Быў Тарас багаты скарбам, Скарбам адмысловым. Купала. // Спецыяльны, асобага прызначэння. Адмысловыя прысмакі. □ [Хлопцам] ужо шыюць маткі трусы, рыхтуюць рукзакі, падбіраюць адмысловую посуду. Якімовіч. // Цудоўны, выдатны. Рыбак быў дзядзька наш Антоні, Як і работнік, адмысловы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мелады́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Які мае адносіны да мелодыі (у 1 знач.). [Птушынае] пяянне зліваецца ў адну меладычную гаму. Барашка. Меладычны лад верша, захаваны перакладчыкам, дае магчымасць адчуць нацыянальную форму арыгінала. Палітыка.

2. Прыемны для слыху; мілагучны. У Маі быў голас ціхі, але меладычны і такі багаты пачуццямі, што яе слухалі, нават ніхто ў зале не варухнуўся. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыво́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які шырока, вольна раскінуўся (пра мясцовасць, прастору і пад.). Ёсць штось незвычайна прыгожае ў гэтых прывольных старасвецкіх шляхах Беларусі. Колас. Прывольная, цёмная пушча: Вялізныя ліпы, дубы, Асінніка, ельніка гушча, Між хвоі апаўшай грыбы. Багдановіч.

2. перан. Вольны, нічым не абмежаваны (пра ўмовы жыцця). Раслінны свет быў багаты, корму для .. [зуброў] хапала, жыццё было прывольнае. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спіртны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да спірту. Ад конніка .. патыхала моцным спіртным перагарам. Лынькоў. // Які змяшчае ў сабе спірт, робіцца са спіртам; алкагольны. Спіртныя напіткі.

2. у знач. наз. спіртно́е, ‑ога, н. Разм. Гарэлка, а таксама іншыя алкагольныя напіткі. Змітрок паглядзеў на багаты касцюм Ігара, па сіні ад частага ўжывання спіртнога твар і адказаў: — Здорава, відаць, жывеш! Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Род1, руод, ро̂д, рід ’рад пакаленняў, якія паходзяць ад аднаго продка’, ’асноўная арганізацыя першабытнаабшчыннага ладу’, ’родзічы, сваякі, радня’, ’сям’я’, ’паходжанне, прыналежнасць да пэўнага саслоўя’, ’разнавіднасць, сорт, тып’, ’спосаб, характар, напрамак’ (ТСБМ, Федар. 6, Мат., ТС, Др.-Падб., Бяльк., Ян., Бір., Стан., Бес., Байк. і Некр., ПСл; мін., Шн.; калінк., воран., ЛА, 3; Яшк., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’пол’ (Байк. і Некр.), ’парода (пра жывёлу)’ (ПСл). Укр. рід, рус. род, польск. ród, н.-луж. rod, в.-луж. ród, чэш., славац. rod, славен. rȏd, серб. ро̑д і харв. rȏd, макед. род, балг. род(ъ̀т), ст.-слав. родъ. Прасл. *rodъ, звязанае чаргаваннем у корані з ц.-слав. редъ ’ежа’, ’з’яданне, паглынанне’, славен. redíti ’карміць, гадаваць, вырошчваць’, роднаснае лат. rads ’родзіч’, ’пол’, ’крыніца, пачатак, паходжанне’, ’радня’, ražaбагаты, шчодры ўраджай’, ’поспех’, ’вялікая сям’я’, літ. rasmė̃ ’ураджай’, лат. rasma ’росквіт, урадлівасць’ (Міклашыч, 280, Махэк₂, 514; Фрэнкель, 683), ст.-інд. vrādhant‑ ’які паднімаецца’, várdhati ’расце, множыцца, узмацняецца’, vṛddhás‑ ’які вырас, вялікі, стары’, авест. vərəẟaiti ’расце’, ст.-грэч. ὀρυός, дар. βορυός ’прамы, правільны, сапраўдны’ (Фасмер, 3, 490–491). З гэтых форм выводзяць назоўнік дзеючай асобы і.-е. u̯ródhos‑, якое з асновы цяпер. часу u̯rédhe/o (Траўтман, 234; Фасмер, 3, 491; Бязлай, 3, 190; Покарны, 1167; Младэнаў, 562; БЕР, 6, 296; ESJSt, 13, 771–3). Трубачоў (Дополн., 3, 491), супастаўляе слав. *rodъ з арм. ordi ’сын’, хец. h̬ardu‑ ’праўнук’ і ўзводзіць іх да і.-е. *əordh‑ ’высокі’, ’які вырас’. Ондруш (, 9, 1958, 150) услед за Трубачовым шукае сувязь паміж *rodъ і *orsti ’расці’.

Род2 ’роды’ (віл., Сл. ПЗБ), н.-луж. rod, в.-луж. ród ’нараджэнне’. Да радзі́ць (гл.). Сюды ж ро́ды ’фізіялагічны працэс выхаду плода з цела маці’ (ТСБМ, ТС).

Род3 ’ураджай’ у выразе: дай, Божа, на жытычко род (маг., Шн.; Жд. 2, Ян., Юрч. Вытв.), серб. ро̂д і харв. rȏd, макед. род ’тс’, рус. маск. роди́вый ’які дае багаты ўраджай’, укр. роди́ти, бел. радзі́ць ’даваць багаты ўраджай’. Старажытнае балтаславянскае ўтварэнне, параўн. лат. ražaбагаты ўраджай’ (з *radi̯ā), а таксама славен. rodína, серб. родѝна, харв. rodìna ’ўрадлівасць’, серб. ро́дац ’пладовае, пладаноснае дрэва’. Сюды ж ро́дный ’урадлівы’ (Юрч. Фраз. 2, Юрч. СНС), ро́дны ’пладавіты, ураджайны’ (Нас., Стан.), ’буйны, высокага росту’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́сны1 ’ураджайны’ (браг., З нар. сл.; жытк., ЖНС), ’урадлівы, пышны, разгалісты’ (ПСл), ’кусцісты; пышны’ (Мат. Гом.), ’буйны, ураджайны; пышны, густы’ (Ян.). Магчыма, сюды ж ро́сны ’урадлівы, ураджайны’: росные яблокі (ТС). Параўн. укр. рясни́й ’густы, пышны, ураджайны (пра плады)’, рус. дыял. ря́сный ’буйны, урадлівы, вялікі памерам’: рясная вишня, рясные звёзды, ресно́й ’густа пакрыты ягадай’, балг. дыял. рьо̂санбагаты, урадлівы’. Трэба думаць, форма ро́сны збліжала з роса́ ’раса’ (гл. раса́1), параўн. ро́сно ’росна’ (ТС), а ра́сны прадстаўляе форму з зацвярдзелым р‑ ад прасл. *ręs‑. Паводле Альшанскага (ЭИРЯ, 9, 139), у выніку зліцця суфікса ‑ьn(ъ) з *ręsa ’вісюлька’, параўн. ст.-слав. рѧсьнъ, што дало resьn‑yj ’густы’. Гл. Фасмер, 3, 474. Відавочна, звязана з раса́2 (гл.), што выводзіць значэнне ’ўрадлівы’ ад першаснага ’буйна квітнеючы’, ’маючы вялікую колькасць кветак, парасткаў’, ’густа абсыпаны квеццем’, з чым звязваліся спадзяванні на добры ўраджай. Гл. таксама расаваць.

Ра́сны2, ’пышны (пра спадніцу)’ (Мат. Гом.), ра́сный ’рознакаляровы’: пашый мне спадніцу, каб булі расныя брыжы (брагін., Шатал.), ря́сны ’густы, багаты, з мноствам складак’ (Растарг.), параўн. укр. ря́сний ’пра адзенне: з мноствам зборак; шырокі’. Да ра́сны1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

баравы́, ‑ая, ‑ое.

Які расце або знаходзіцца ў бары. Захісталася сасонка баравая. Багдановіч. Воз скакаў па карэнні, якім была знітавана ўся баравая дарога. Сабаленка. // Уласцівы бору. Песня ўдалеч плыве, Адгукаецца ціш, баравая. Гілевіч. Ходзіць месяц дазорам па цёплай расе, Баравое жыццё аглядае. А. Александровіч. // Багаты на бары. Вясна ўжо настала, прынесла турботы, Узрушыла птушак і край баравы. Ляпёшкін.

•••

І не шум баравы гл. шум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дынамі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дынамікі (у 1 знач.); звязаны з рухам, з дзеяннем сілы. Дынамічная тэорыя.

2. Багаты рухам, дзеяннем, унутранай сілай. Дынамічная музыка. Дынамічны вобраз. □ Наша партыя выходзіць з таго, што развіццё і ўзаемаўзбагачэнне культур народаў СССР, памнажэнне іх духоўных багаццяў — працэс дынамічны і няспынны. Машэраў.

•••

Дынамічная геалогія — раздзел геалогіі, які вывучае працэсы, што бесперапынна змяняюць састаў і будову зямной кары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)