пры́маразкі, ‑аў; адз. прымаразак, ‑зку, м.
Лёгкія маразы, звычайна ранішнія або начныя, восенню і вясной. Пагода стаяла сухая, з невялікімі прымаразкамі па начах. Якімовіч. Вясновыя халады і прымаразкі скончыліся. С. Александровіч. Дрэвы хапіў прымаразак: яны стаялі голыя і сумныя... Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разы́нкі, ‑нак; адз. разынка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Сушаныя ягады вінаграду. Маці паслала абрус на траве, дастала з воза клунак. У ім хлеб, .. пірог з разынкамі, катлеты, маласольныя агуркі і гладышык з агурочным расолам. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рукаві́цы, ‑віц; адз. рукавіца, ‑ы, ж.
Адзенне на кісці рук з аддзелам звычайна толькі для вялікага пальца. У кажуховых рукавіцах, Падперазаўшы свой бушлат, Ідзём змяніць на будаўніцтве Сваіх сяброў з другіх брыгад. А. Александровіч. Спрытна перабіраючы пруткамі, [цётка Мар’я] вязала рукавіцу. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сці́брыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Разм. Украсці. — Славяне, хто конаўку сцібрыў? — гукнуў хтосьці на ўсю зямлянку. Васілёнак. — Не шукайце, бацька, — сказаў Тарасюк. — У нас рэчавы мяшок за ноч нехта сцібрыў, заадно ён і вашу махорку прыхапіў з сабою. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
унараві́ць, ‑раўлю, ‑ровіш, ‑ровіць; зак.
Дагадзіць, зрабіўшы што‑н. так, як хочацца каму‑н. — Каму там горача стала? — пачуўся дрыготкі голас хворага. — Усім не ўнаравіць, — зачыніў вокны юнак. Гурскі. — Сынку, забралі крывапіўцы нашага бацьку! — крыкнула [маці]. — Не ўнаравіў нешта пану. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усляпу́ю, прысл.
Нічога не бачачы; наўгад. Страляць усляпую. □ Ісці ўсляпую, не ведаючы мясцовасці і не маючы ўяўлення ў небяспеку, якая нас чакае, не было ніякага сэнсу. С. Александровіч. Алёша ўсляпую намацаў лямпу, зняў з яе шкло і адшукаў пальцамі кнот. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлы́ндацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Тое, што і шлындаць. Ледзь не з самага ранку брыгадзір шлындаўся ў канцы вуліцы, усё паглядваў на дарогу. Кулакоўскі. Можа Марынчуку трэба цяпер наша дапамога, а мы тут шлындаемся без толку па лесе. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глу́ха,
1. Прысл. да глухі (у 2, 3 знач.).
2. безас. у знач. вык. Ціха, бясшумна. Глуха ў полі. Нішто не хвалюе. А. Александровіч.
3. прысл. Шчыльна, наглуха. З нізкага берага дно акіяна вачам не даступна, — Глуха ўкрыла яго сіняя цемень вады. Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віро́к, ‑рка, м.
1. Памянш. да вір (у 1 знач.); малы вір. На чорнай плыні ўсюль віры і віркі. Пташнікаў.
2. Прыстасаванне для звівання нітак. Часам мужчыны памагалі Ганне змотваць ручайкі. Тады ў хаце стаяў ціхі і аднастайны трэск вірка. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
або́два, абодвух, Т абодвума, м. і н.; абедзве, Т абедзвюма, ж., ліч. зб.
Як той, так і другі. У гуках музыкі абодва ўспаміналі Пару далёкую, шчаслівую вясну. А. Александровіч. Два на гаду Юр’і, ды абодва дурні: увосень халодны, а ўвясну галодны. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)