расі́зм, -у, м.

Сістэма поглядаў і чалавеканенавісніцкая палітыка, аснову якіх складаюць сцверджанні аб фізічнай і псіхічнай нераўнацэннасці чалавечых рас і аб рашаючым уплыве расавых адрозненняў на гісторыю і культуру грамадства.

|| прым. расі́сцкі, -ая, -ае.

Р. рэжым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умо́ўчаць, -чу, -чыш, -чыць; зак., аб чым або пра што.

Знарок не сказаць пра што-н.

У. пра самае галоўнае.

Не магу ў. аб чым-н. або што-н. (павінен сказаць).

|| незак. умо́ўчваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязвы́езны, -ая, -ае.

Аб працяглым жыцці без выездаў, знаходжанні на адным месцы.

Бязвыезнае жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аніхто́, аніко́га, М ані аб кім, займ. (разм.).

Зусім ніхто.

Праўды а. не абвергне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антало́гія², -і, ж.

Вучэнне аб быцці, характары і структуры рэчаіснасці.

|| прым. анталагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лінгві́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Навука аб мове; мовазнаўства.

|| прым. лінгвісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арабі́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Сукупнасць навук аб мове, культуры і гісторыі арабаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм.).

Упасці з моцным грукатам.

Г. аб падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кітаі́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Сукупнасць навук аб кітайскай культуры, гісторыі, літаратуры, мове.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крышталягра́фія, -і, ж.

Навука аб крышталях і крышталічным стане рэчыва.

|| прым. крышталеграфі́чны, -ая, -ае.