нашаткава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., чаго.

Шаткуючы, нарыхтаваць.

Н. капусты.

|| незак. нашатко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уво́дзіны, -дзін.

Уступная, пачатковая частка чаго-н.

У. да падручніка.

У. ў мовазнаўства (навука аб асновах мовазнаўства).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

унутры... прыстаўка.

Утварае прыметнікі са знач.: які знаходзіцца ў сярэдзіне, унутры чаго-н., напр.: унутрыатамны, унутрывідавы, унутрывенны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упако́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік па ўпакоўцы чаго-н.

|| ж. упако́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усту́п¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Частка чаго-н., якая ўтварае ступень, выемку.

У. катлавана.

Уступы гор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уто́чка¹, -і, ДМ -чцы, ж.

1. гл. утачыць¹.

2. мн. -і, -чак. Сточаная частка чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цырка́цтва, -а, н. (разм.).

Выкананне чаго-н. з трукамі, прыёмамі, звычайнымі ў цырку.

|| прым. цырка́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шантажы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., каго (што).

Дамагацца чаго-н. у каго-н. шляхам шантажу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шмат², -а́, М шмаце́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Абрывак, адарваны кавалак чаго-н.

Валяліся шматы паперы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шыфрава́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па шыфраванні чаго-н.

|| ж. шыфрава́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.