Пра́йнямесца мыцця бялізны на рацэ’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да npaifb (гл.), аформленае прадуктыўным суфіксам ‑ня, што ўтварае назвы памяшканняў і пад.: стайня, майстроўня і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прамы́іна ’упадзіна, прамытая ліўнем, утвораная патокам вады’, ’незамёрзлае месца на ледзяной паверхні ракі, возера’ (ТСБМ). Ад дзеяслова прамыць з суф. ‑іна (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыгу́знік ’палюбоўнік’ (Пятк. 2). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне метафарычнага характару ад гуз у значэнні ’зад, задняе месца’ (Гарэц.), параўн. гуз1; гл. таксама ЕСУМ, 1, 614 (гуза́).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дапха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Напхаць поўнасцю, да канца. Дапхаць падушку пухам. // і чаго. Дадаць да раней напханага. Дапхаць саломы ў сяннік.

2. Разм. Штурхаючы перад сабой, дасунуць, дакаціць што‑н. да якога‑н. месца. Ледзь дапхалі воз да двара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барахо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Рынак, дзе прадаюць з рук розныя, пераважна ўжывання, рэчы. Цяпер жа тут ішоў мітуслівы гандаль рознымі анучамі і неданоскамі. Безумоўна, не без новых рэчаў. Але так выразна і называлася гэта месца — «барахолка». Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біва́к, ‑а, м.

Стаянка войска па-за населеным пунктам для начлегу ці адпачынку; войска на прывале. Стаяць біваком. // перан. Месца начлегу па-за домам або ў часовым памяшканні. Глухія абсякаючы галіны, Мы там рабілі свой бівак хвілінны, Дзе пасля нас паднімуцца муры. Гаўрусёў.

[Фр. bivouac.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віра́ж 1, ‑у, м.

1. Паварот самалёта, карабля з крэнам або паварот па крывой аўтамашыны, веласіпеда і пад. Робячы глыбокія віражы,.. [самалёты] ўзляталі пад воблакі. Дудо.

2. Месца павароту дарогі, спартыўнай дарожкі.

[Фр. virage — паварот.]

віра́ж 2, ‑у, м.

Хімічны раствор для надання пэўнага колеру фатаграфічным здымкам.

[Фр. virage — фатаграфічны працэс, літаральна — паварот.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсачы́ць, ‑сачу, ‑сочыш, ‑сочыць; зак., каго-што.

Разм. Абгледзець, разгледзець, правесці назіранне; высачыць. [Коля] мог абсачыць за суткі шырокі круг мясцовасці, узяць на памяць кожны след. Чорны. Немцам, нарэшце, удалося напасці на след партызан і нават абсачыць месца, дзе стаяў цяпер іх атрад. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клю́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Аднакр. да кляваць.

2. Выпіць гарэлкі, віна; напіцца да ап’янення. Швагер клюнуў, відаць, ніштавата. Здараецца гэта з ім рэдка. Брыль.

•••

Клюнуць носам — упасці наперад, ударыўшыся носам.

Курыцы недзе клюнуць — пра цеснату, адсутнасць свабоднага месца дзе‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́лішні і калі́шні, ‑яя, ‑яе.

Які мае адносіны да мінулага, меў месца ў мінулым. Колішняе знаёмства. □ Над краем колішняй бядоты і галечы Жыццё, як сонца, не спыняе рух. Звонак. Цяпер не час той даўні і калішні, Не навіна машына ля двара. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)