смярдзе́ць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
Вылучаць смурод, дрэнна пахнуць. Моцна смярдзеў тлеючы торф. Машара. / у безас. ужыв. Моцна смярдзела сажай, пылам і яшчэ нечым нежылым і брыдкім. Быкаў. Ва ўсім доме смярдзела нечым кіслым і гнілым. Чарнышэвіч. // Быць насычаным чым‑н., прапахнуць чым‑н. Цемнаваты калідор смярдзеў дымам і якімсьці кіслым пахам. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
унутры́, прысл. і прыназ.
1. прысл. У сярэдзіне, у межах. [Маёр:] У мяне ўсё кіпіць унутры. І я ледзьве стрымліваюся... Кучар. Валодзя асцярожна заглянуў у адтуліну, але ўнутры было чорна і нічога не відаць. Арабей.
2. прыназ. з Р. У сярэдзіне, у межах чаго‑н. Доўга яшчэ гудзелі трубным гулам басы ўнутры раяля. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ураўні́лаўка, ‑і, ДМ ‑лаўцы; Р мн. ‑лавак; ж.
Разм. Аднолькавае, нічым не апраўданае ўраўноўванне чаго‑н. — Бы жывяце ў абшчыне, — зноў устаў бургамістр, — але яна яшчэ не ўмацавалася. І ты, стары, не гні, ураўнілаўкі тут ніякай не будзе. Федасеенка. // Сістэма аплаты працы незалежна ад яе колькасці і якасці. Ліквідаваць ураўнілаўку ў зарплаце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фальшы́віць, ‑шыўлю, ‑шывіш, ‑шывіць; незак.
1. Паводзіць сябе фальшыва, няшчыра, крывадушнічаць. І яшчэ адно пачуццё нараджаецца са скупых запытанняў Васіля — гэта пагарда да кулака, які выкручваецца і фальшывіць. Кучар.
2. Утвараць фальшывыя гукі. Смешна адставіўшы руку са смычком, [Валерый] аднастайна цягнуў адну і тую ж ноту. «Аднак жа ён страшэнна фальшывіць», — здзівіўся юнак. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фінці́ць, ‑нчу, ‑нціш, ‑нціць; незак.
Разм.
1. Хітрыць, выкручвацца. — Ты са мною не фінці. Пачаў гаварыць — давай да канца, — папрасіў Антон. Савіцкі.
2. Падлізвацца да каго‑н., ліслівіць перад кім‑н. Фінціць перад начальствам.
3. Весці сябе легкадумна. [Максім Сцяпанавіч:] Да сарака, як кажуць, можна яшчэ фінціць і крывіць душою, а пасля — не-э!.. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпаклява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., што.
Замазваць спецыяльным саставам шчыліны і няроўнасці на якой‑н. паверхні, падрыхтоўваючы яе для наступнай апрацоўкі (паліроўкі, фарбавання і пад.). У сярэдзіне школы яшчэ стукалі сантэхмантажнікі, маляры шпаклявалі дзверы. Грахоўскі. Пакуль дзед шпаклюе дно лодкі, я пераціраю трайнікі і гляджу на возера, залітае водбліскам вячэрняй зары. Шашкоў.
[Ад ням. spachteln.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штаб-кватэ́ра, ‑ы, ж.
Месца, дзе размяшчаецца вайсковы штаб. Знайшоўшы штабкватэру, мы даведаліся, што жанатым адразу даюць адтэрміноўку на месяц. «Полымя». // перан. Галоўнае месца збору каго‑, чаго‑н. [Лабановіч:] — Можа, ты [Алесь] і маеш рацыю. А калі ў цябе ёсць яшчэ і ахвота жыць тут, тым лепей. Хоць мець будзем летам штаб-кватэру. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шытво́, ‑а, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. шыць (у 1, 3 знач.).
2. Тое, што шыюць ці сшытае. Да Платона падышла яго Марыя з нейкім шытвом у руках і села побач на прызбе. Пестрак. На стале, што быў паміж вокнаў, ляжала новае шытво: зажыўленая простай ніткай ватоўка і яшчэ нейкая адзежына. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́гадка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Памянш.-ласк. да ягада. Гэта толькі кветачкі, а ягадкі яшчэ будуць. Прыказка.
2. (звычайна ў зваротку). Разм. Ласкавая назва каго‑н. (часцей жанчыны). — Паплач, ягадка, і табе лягчэй стане... Сэрца адпусціцца. Бядуля.
•••
Аднаго поля ягадкі — тое, што і аднаго поля ягады (гл. ягада).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́мачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Памянш.-ласк. да яма (у 1 знач.), ямка.
2. Невялікая ўпадзіна на шчацэ, падбародку і пад. У Зосі вочы крыху расплюшчаны, на шчоках ямачкі, на вуснах здзіўленая ўсмешка. Хомчанка. Тонкія губы былі сцяты, а падбародак з ямачкай, здавалася, яшчэ больш выдаўся наперад. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)