нарэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак.
1. чаго. Разрэзаць чым‑н. вострым на часткі, кавалкі; накроіць. Нарэзаць хлеба. Нарэзаць сыру. □ Бабка Параска нарэзала сала — і для закускі і для яечні. Колас. Маці лячыла лейтэнанта сваімі, хатнімі сродкамі. Узамен бінтоў яна нарэзала з прасціны доўгіх стужак, а для прамыўкі ран .. ужывала адвар з пахучых траў. Курто.
2. чаго. Зрэзаўшы або разрэзаўшы, нагатаваць у нейкай колькасці. Нарэзаць дроў. Нарэзаць сечкі. □ Чакаючы змроку, каб непрыкметна перабегчы ў вёску, Грышка нарэзаў бярозавых дубцоў і пачаў вязаць венік, каб не было ніякага падазрэння. Чарот. // Зрэзаўшы, прыгатаваць, зрабіць. Нарэзаць букет ружаў.
3. каго. Зарэзаць у нейкай колькасці. Нарэзаць гусей.
4. што і чаго. Падзяліць шляхам межавання або выдзеліць у час межавання. Нарэзаць зямлі. □ [Сузон:] — Мне на панскім [полі] хутар нарэзалі, толькі ж куды мне з такімі будынкамі перасяляцца? Галавач.
5. што. Зрабіць нарэзы. Нарэзаць гайку.
6. што. Зрабіць разьбу на чым‑н. Нарэзаць гравюру.
7. што. Спец. Падрыхтаваць участак для выемкі ў шахце. Нарэзаць лаву.
8. што. Зрабіць надрэз на чым‑н.
9. што. Нарабіць зубцоў на піле, назубіць.
10. што. Намуляць чым‑н. Нарэзаць плячо лямкой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпалі́ць, ‑палкі, ‑паліш, ‑паліць; зак., што.
1. Спаліць частку прадмета. Адпаліць канец бервяна. // Перапаліўшы, аддзяліць. Адпаліць кавалак вяроўкі.
2. Спец. Апрацаваць тэрмічным спосабам метал, шкло, каб надаць ім неабходныя якасці.
3. перан. Зрабіць, сказаць што‑н. нечаканае. [Алесь:] «Ці мала што можа адпаліць вораг у апошнюю хвіліну». Броўка. — А ты чаго з лесу ад мяне ўцякаў? — звярнуўся незнаёмы да Грышкі. — Спужаўся вас, дык і ўцякаў, — адпаліў, не думаючы, Грышка і перавёў свой погляд на бацьку. Чарот.
•••
Адпаліць штуку — зрабіць што‑н. недарэчнае, непатрэбнае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгразі́ць, ‑гражу, ‑грозіш, ‑грозіць; зак.
З пагрозай папярэдзіць аб чым‑н., паабяцаць зрабіць што‑н. непрыемнае. Прыгразіць судом. □ Косцік ніяк не хацеў абуваць важкіх чаравікаў — прывык бегаць босыя. Ды сястра прыгразіла, што не возьме яго, і хлопчык паслухмяна абуўся. Даніленка. Лявонка ад страху замірае, бо маці толькі што прыгразіла яму дзедам Запрудам, які можа яго забраць. Асіпенка. // Зрабіць пагражальны жэст, рух. — Падлогу запэцкаеш, хіба не бачыш, толькі што памылі, — Паліна Антонаўка прыгразіла яму пальцам і зачыніла дзверы на зашчапку. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разраўня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
Зрабіць роўным, згладзіўшы складкі, згібы, няроўнасці. [Штаны] моршчацца гармонікамі, і ніякай сілай іх не разраўняеш. Адцягне Пецька рукамі штаніну ўніз — роўна, толькі за другую возьмецца, а першая — пстрык! — і зноў гармонікам. Сяркоў. У Глыбаве разраўнялі палетак вакол клуба, абнеслі прыгожым парканам. Кірэйчык. // Зняць, расправіць (складкі, няроўнасці і пад.). Разраўняць зморшчкі на спадніцы. // Зрабіць раўнамерным, аднолькавым слой чаго‑н. Верка перакінула салому цераз перагародку, перагнулася, каб яе там разраўняць. Гаўрылкін. Трэба было разраўняць грунт, утрамбаваць, падвесці пад ровень. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адзы́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., чаго.
Разм. Зрабіць ласку, даць крыху чаго‑н. [Антон Пракопавіч:] — Хата мне патрэбна? Дык з якой трасцы яе ляпіць? Дайце цэглы — палац мураваны пастаўлю. А то на печ адзычаць — і ўсё. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асаро́міцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.
Зрабіўшы непрыгожы ўчынак, трапіць у няёмкае становішча; асароміць сябе. Я ніколі яшчэ нікому не пісаў пісем. Мне і хацелася гэта зрабіць, і баяўся, каб не асароміцца перад цёткай Марыляй. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
візі́т, ‑у, М ‑зіце, м.
1. Кароткатэрміновае, пераважна афіцыйнае, наведванне каго‑н. Зрабіць візіт. □ Антон Леванюк захварэў. Ларыса збіралася адведаць яго, але не адважвалася, не знаходзіла трапнага поваду для візіту. Стаховіч.
2. Наведванне хворага ўрачом.
[Фр. visite.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́пусташыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.
1. Разм. Зрабіць пустым; апаражніць. Выпусташыць торбу сухароў.
2. перан. Пазбавіць маральнай, творчай сілы.
3. перан. Пазбавіць жывога зместу, галоўнага, самага істотнага (у вучэнні, тэорыі і пад.). Выпусташыць ідэю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абрахма́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго.
Прыручыць, аблашчыць, зрабіць паслухмяным, пакорлівым. Хітрая гітлераўская шэльма дзейнічае не толькі бізуном і куляй. Часамі яна стараецца абрахманіць сваю ахвяру, дамагчыся ў яе іншымі спосабамі паслухмянасці і пакорлівасці. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абагу́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Зрабіць асабістае, уласнае (сродкі вытворчасці, гаспадарчыя аб’екты і пад.) калектыўным, грамадскім. Абагуліць зямлю. Абагуліць маёмасць. □ [Мікіта:] — Не гневайся, бабка. А калгас будзе. Абагулім тваю карову, авечку, свінню з парасятамі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)