ака́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да аказацца.
2. у знач. пабочн. ака́зваецца. Як выяўляецца, высвятляецца. Аказваецца, вечарам, калі мы палеглі спаць, з захаду насунуліся хмары і закрылі ўсё неба. Рунец. — Вось бачыш, — усміхнуўся бацька, — аказваецца, мы ўжо зразумелі адзін аднаго. Бажко.
3. Зал. да аказваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анало́гія, ‑і, ж.
1. Падабенства ў якіх‑н. адносінах паміж прадметамі ці з’явамі. Поўная аналогія. Вонкавая аналогія.
2. Спец. Форма высновы, калі, грунтуючыся на падабенстве двух прадметаў, з’яў у якіх‑н. адносінах, робяць вывад пра іх падабенства ў іншых адносінах. Гістарычныя аналогіі. Падабраць па аналогіі. Шукаць аналогію.
[Грэч. analogia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апо́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да апоры (у 1, 2 знач.). Апорная база. Апорны пункт. □ Даволі значны стратэгічны пункт Рагачоў ператвараўся захопнікамі ў моцны апорны вузел. Брыль. // Які з’яўляецца апорай (у 2 знач.). [Косця:] — Калі вось гэтыя апорныя калоны ўстаноўлены, можна адразу ставіць на іх раму. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падпа́л, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падпаліць (у 1, 2 знач.).
2. Смалякі, трэскі, ламачча і пад., якія служаць для распальвання. Даніла працаваў блізка ля балаціны і, калі ехаў пад вечар дадому, укінуў у воз пару пнёў — жонка паказала, каб прывёз на падпал смалякоў. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міну́цца, ‑нецца; зак.
1. Прайсці; скончыцца. Толькі што мінулася пара безупынных дажджоў. Чорны. Бацькаў гнеў даўно мінуўся. Колас.
2. Застацца ззаду; скончыцца. Мінулася невялічкае азярко, што краем падступіла да самай дарогі. Скрыган. Мінулася поле, пачаўся рэдкі лясок. Мележ. Калі мінуўся пясок, пачало трэсці на калдобінах. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недае́сці, ‑ем, ‑ясі, ‑есць; ‑ядзім, ‑ясце, ‑ядуць; пр. недаеў, ‑ела; заг. недаеш; зак.
Паесці недастаткова, не дасыта. — Калі чалавек паставіў сабе вялікую мэту, дык ён дзеля яе недаспіць, недаесць, вытрымае ўсё... Паслядовіч. Хутка.. [Міхаль] пачаў ездзіць у Маскву, Ленінград.. А ведама ж — дарога: і недаясі, і недаспіш. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неміну́часць, ‑і, ж.
Уласцівасць немінучага; непазбежнасць. Аўгіня спакойна, як чалавек, упэўнены ў немінучасці ліха, гадала, з якога боку і з якой сілай наваліцца на яе гэта ліха. Колас. У немінучасці.. змен ужо ніхто не сумняваўся, і спрачаліся толькі аб тым, калі і якія яны будуць. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несало́дкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае салодкага смаку. Несалодкі тварог.
2. перан. Без радасці, невясёлы. Калі бываюць людзі горныя, стэпавыя, людзі лясоў і гэтак далей, дык.. [на Вогненнай зямлі] мы маем людзей мора, якія нараджаюцца, гадуюцца, жывуць і паміраюць на вадзе, на моры. Жыццё, як мы бачым, несалодкае. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Адагнаць усіх, многіх або ўсё, многае. Паадганяць сабак. Паадганяць лодкі. □ Пад скурай у.. [каня] ходарам хадзілі рэбры, галава была панурая і ля вачэй яшчэ больш як калі раіліся мухі. А ён нават не сцепаў ужо галавою, каб паадганяць іх. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паба́віцца, ‑баўлюся, ‑бавішся, ‑бавіцца; зак.
Разм.
1. Затрымацца; памарудзіць. Ужо трэба было званіць на ўрок, хоць вучні толечкі выбеглі з класаў. Стары пабавіўся: хай пагуляюць, пабегаюць. Сабаленка.
2. Пагуляць, пазабаўляцца некаторы час. — Вось, калі ласка, падмацуйцеся трошкі, а дзеці няхай пабавяцца пару хвілінак, — лагодна сказала гаспадыня. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)