крэ́мень, ‑ю, м.
1. Вельмі цвёрды мінерал, разнавіднасць крэменязёму, які раней выкарыстоўвалі для высякання агню (цяпер скарыстоўваецца ў керамічнай і шкляной прамысловасці). Высякаць агонь з крэменю. □ Пахадзіўшы ля камення, адшукаў ён моцны крэмень і нарэзаў ім узоры, а яны — зіхцяць, як зоры. Дубоўка.
2. перан. Пра чалавека з цвёрдым, стойкім характарам. — Вы ў гэтага хлапчука ні аб чым не пытайцеся. Не скажа. Гэта не хлопец, а крэмень. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ідэ́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ідэі (у 1 знач.); ідэалагічны. Павышэнне ідэйнага ўзроўню. Ідэйная зброя. Ідэйнае выхавання Ідэйная барацьба.
2. Які мае адносіны да ідэі (у 4 знач.); вырашае асноўную думку чаго‑н. Ідэйны сэнс верша. Ідэйны змест рамана. Ідэйная накіраванасць твора.
3. Прасякнуты перадавымі ідэямі, заснаваны на іх. Ідэйны твор. // Які кіруецца перадавымі ідэямі, абараняе іх. — Я цаню не грошы, а ідэйнага чалавека. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ізаля́тар, ‑а, м.
1. Рэчыва, якое не праводзіць электрычнага току, цеплыні або не прапускае гукаў.
2. Дэталь для замацавання і ізаляцыі праваднікоў. Фарфоравы ізалятар.
3. Асобнае, спецыяльна прыстасаванае памяшканне (у бальніцах, санаторыях і пад.) для хворых з нераспазнанымі або заразнымі хваробамі. Перавесці ў ізалятар. Пакласці ў ізалятар.
4. Камера для аднаго чалавека ў турме. Перадалі, каб і тыя, што сядзяць у ізалятарах, выходзячы на прагулку, таксама мелі чырвоныя банцікі. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́рак, ‑рка, м.
Разм. Задняя частка шыі ў жывёлы і чалавека. Аграмадны, мускулісты, з высокім гарбатым каркам,.. [зубр] стаяў нібы абліты з бронзы. Краўчанка.
•••
Браць (узяць) за карак гл. браць.
Гнаць у карак гл. гнаць.
Гнуць карак гл. гнуць.
Даць па карку гл. даць.
Мець галаву (на карку) гл. мець.
Сесці на карак каму гл. сесці.
Стаяць над каркам гл. стаяць.
Сядзець на карку у каго гл. сядзець.
кара́к,
гл. каракі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нача́льнік, ‑а, м.
Асоба, якая ўзначальвае што‑н., кіруе, загадвае чым‑н. Начальнік заставы .. поглядам ваеннага чалавека акінуў дзеда Талаша з галавы да ног. Колас. На голас афіцэра выскачыў з сянец дзяншчык, але начальнік махнуў яму рукой і той падаўся назад у хату. Лынькоў. Чырвоная шапка начальніка толькі мільгане на пероне, а потым і знікне за дзвярыма станцыі. Пестрак.
•••
Земскі начальнік — службовая асоба ў сельскай мясцовасці ў дарэвалюцыйнай Расіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ні́цы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае доўгія звісаючыя галіны (пра дрэвы і кусты). Ніцая вярба. Ніцая бяроза. □ Над вадою задумліва схіляюць вецце ніцыя лозы. В. Вольскі. Бруіцца, празрыстая рэчка, Хаваецца ў ніцых кустах. Журба.
2. перан. Разм. Пануры, хмурны (пра чалавека). Солтыс з пробашчам выйшлі са школы ніцыя, злосныя, заклапочаныя. Сабаленка. // Які выяўляе панурасць, хмурнасць. Куды падзеліся з яго [Ракава] вачэй той ніцы сум і той пажыццёвы спалох! Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павадо́к, ‑дка, м.
1. Памянш. да повад; кароткі повад. Весці каня на павадку.
2. Рэмень або ланцужок, на якім водзяць сабак. Чырвонаармеец узяў сабаку на павадок і паказаў след .. чалавека. Колас. Пані Курпёва трымала на павадку маленькага сабачку і часта перабівала маю работу недарэчнымі пытаннямі, парадамі. Карпюк.
3. Кароткая жылка з кручком, якая прывязваецца да канца рабочай часткі лескі або снасці. Доўгі павадок. Кароткі павадок.
•••
Ісці на павадку гл. ісці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папуга́й, ‑я, м.
1. Трапічная лясная птушка з яркім стракатым апярэннем, якая здольна пераймаць розныя гукі, у тым ліку і чалавечую мову. Хоці праціскаўся скрозь шумны натоўп туды, адкуль чуўся птушыны гоман.. Тут былі і яркія, з вялікімі дзюбамі, туканы, і стракатыя папугаі, і рознакаляровыя галубы, і безліч іншых маленькіх і вялікіх птушак. Арабей.
2. перан. Разм. Пра чалавека, які не мае свайго погляду, паўтарае чужыя словы, думкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пато́ля, ‑і, ж.
1. Спачувальныя адносіны да слабейшых; спагада. Злосць.. вяла проста туды, дзе можна было прыткнуцца да другога, надзейнага чалавека, знайсці нейкую апору, нейкую патолю. Мележ.
2. Патуранне, патаканне. [Бацька:] — Ты будзеш яшчэ даваць яму [сыну] патолю!.. Баранавых.
3. Задаволенасць, супакоенасць. Чакала [Галя] ўвесь канец лета, усю восень, і от ужо сярэдзіна зімы, але ні час, нішто не неслі ёй патолі. Сабаленка. Не прынесла, аднак, патолі паэту і тое, «што прайшло, мінула». Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; ‑куём, ‑куяце; зак.
1. каго-што. Падкаваць нанава, іначай, яшчэ раз. Перакаваць каню пярэднія ногі.
2. каго. Падкаваць усіх, многіх. Перакаваць усіх коней.
3. што. Перарабіць каваннем у што‑н. іншае. І клопат мой — дапамагчы Зямлі ў вялікай справе: Перакаваць хутчэй мячы На кельмы і аралы. Кляўко.
4. перан.; каго. Змяніць карэнным чынам, перавыхаваць. [З’явілася] думка, што чалавек сам можа выхавацца ў працы. Яна, маўляў, перакуе чалавека. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)