гі́ра, -ы, мн. -ы, гір, ж.

1. Металічны груз пэўнай вагі, які выкарыстоўваецца ў якасці меры пры важанні, а таксама спартыўная прылада для практыкаванняў у цяжкай атлетыцы.

2. Вісячы груз для процівагі або прывядзення ў рух механізма.

Гадзіннік з гірамі.

|| прым. гірaвы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гравю́ра, -ы, мн. -ы, -вю́р, ж.

1. Малюнак, выразаны на гладкай паверхні якога-н. цвёрдага матэрыялу (металу, дрэва, шкла), а таксама адбітак такога малюнка на паперы.

Г. на медзі.

2. Від графікі, які ахоплівае творы, выкананыя такім спосабам.

|| прым. гравю́рны, -ая, -ае.

Гравюрная тэхніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грамада́, -ы́, ДМ -дзе́, ж.

1. Група людзей, натоўп.

2. Пазямельная абшчына ў Беларусі і Украіне да рэвалюцыі 1917 г., а таксама сход членаў гэтай абшчыны.

3. Аб’яднанне, арганізацыя людзей, якія маюць агульныя мэты, звычайна палітычныя.

Беларуская сацыялістычная г.

Беларуская сацыял-дэмакратычная г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

курэ́нь, кураня́, мн. курані́, куранёў, м.

1. У некаторых мясцовасцях Беларусі: будан (разм.).

2. Жылая хата ў некаторых месцах Украіны і Прыдоння.

3. Асобная частка Запарожскага войска, а таксама яе стан (гіст.).

|| прым. куранны́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).

К. атаман.

Выбіраць кураннога (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лаўрэа́т, -а, М -рэа́це, мн. -ы, -аў, м.

Званне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, мастацтва і пад., а таксама асоба, якая мае такое званне.

Л. конкурсу піяністаў.

|| ж. лаўрэа́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. лаўрэа́цкі, -ая, -ае.

Л. медаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жва́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Паўторнае перажоўванне жвачнымі жывёламі ежы, якая адрыгаецца ў поласць рота, а таксама сама гэта ежа.

Жаваць жвачку.

2. Гумка, якая ўжыв. для жавання; жуйка.

3. перан. Нуднае, надакучлівае паўтарэнне аднаго і таго ж (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запрэ́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. Некалькі коней, сабак, аленяў і пад., запрэжаных у адну вупраж.

З. сабак.

У адной запрэжцы (таксама перан.: у пастаянных і цесных рабочых адносінах; разм.).

2. Вупраж, збруя.

Хадзіць у запрэжцы — рабіць адну пэўную работу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каляда́, -ы́, ДМ -дзе́, ж.

Старадаўні (у 2 знач.) абрад хаджэння па хатах у калядныя вечары з віншаваннем, велічальнымі песнямі, а таксама песня, што спяваецца ў час гэтага абраду, і пачастункі, атрыманыя ад гаспадара за віншаванне і песні.

|| прым. каля́дны, -ая, -ае.

Калядная песня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канцэнтрацы́йны, -ая, -ае.

У выразе: канцэнтрацыйны лагер — месца масавага зняволення і фізічнага знішчэння ваеннапалонных, палітычных праціўнікаў, прадстаўнікоў нацыянальнасцей, якія праследуюцца, і пад. (у перыяд Другой сусветнай вайны ў фашысцкай Германіі і акупаваных ёю краінах, а таксама ў краінах з таталітарным рэжымам у час рэпрэсій) [першапачаткова лагер для ваеннапалонных].

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капіта́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Афіцэрскае званне або чын, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

К. медыцынскай службы.

К.-лейтэнант.

К. 3-га рангу.

2. Камандзір судна.

К. карабля.

3. Кіраўнік спартыўнай каманды.

К. валейбольнай каманды.

|| прым. капіта́нскі, -ая, -ае.

К. мосцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)