блакі́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць блакітнага. Якое шкло! Такое празрыстае, з ледзь-ледзь прыкметнай блакітнасцю! М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гру́знасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан грузнага. Аднак, нягледзячы на сваю грузнасць, .. [Андрэй Данілавіч] вельмі быў рухавы. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́тачанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць вытачанага. Бровы надавалі верхняй палове твару выгляд цвёрдай вытачанасці з каменя. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адчува́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць адчувальнага. Адчувальнасць скуры. Адчувальнасць фотаплёнкі. Адчувальнасць сейсмографа. // перан. Выразнасць, яскравасць. Адчувальнасць вобраза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акамяне́ласць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць акамянелага.

2. звычайна мн. (акамяне́ласці, ‑ей). Акамянелыя рэшткі жывёл або раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асалаве́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць асалавелага. Зноў знікла асалавеласць, з явілася яшчэ большая натхнёнасць, чым раней. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афіцы́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць афіцыйнага. У Любачкі адразу знікла.. афіцыйнасць, якую яна напусціла на сябе. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барво́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць барвовага; барвовае адценне. Крамлёўскіх зор агністая барвовасць Усю зямную абдымае шыр. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ганарлі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць ганарлівага (у 2 знач.). Як змяніўся.. [Данік]!.. Знікла наіўная дзіцячая самазадаволенасць, ганарлівасць. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзябёласць, ‑і, ж.

Уласцівасць дзябёлага. Ва ўсёй постаці .. [Шаройкі], нягледзячы на гады, была нейкая асаблівая дзябёласць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)