быва́ласць, ‑і, ж.
Уласцівасць бывалага. Пры зручным выпадку.. [Макар] стараўся падкрэсліць гэта сваё ўмельства, бываласць. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гну́снасць, ‑і, ж.
Разм.
1. Уласцівасць, якасць гнуснага. Гнуснасць паводзін.
2. Гнусны ўчынак. Зрабіць гнуснасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заці́шнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць зацішнага; цішыня. Адзінота, перамешаная з трапяткой зацішнасцю, панавала над хвойнікам. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акадэмі́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць акадэмічнага (у 3, 4 знач.); адарванасць ад практыкі, ад патрэб жыцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
але́істасць, ‑і, ж.
Уласцівасць алеістага; ступень наяўнасці, утрымання алею ў чым‑н. Алеістасць сланечнікавага семя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балбатлі́васць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць, характэрная рыса балбатлівага. Вы прабачце ўжо маю старэчую балбатлівасць. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балю́часць, ‑і, ж.
Уласцівасць балючага. [Ад слоў] дзедавай песні.. разліваецца па ўсім целе сцюдзёная, незразумелая балючасць. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блы́танасць, ‑і, ж.
Уласцівасць блытанага. Зяцевы разважанні пра палітыку здзіўлялі наіўнай прымітыўнасцю і блытанасцю. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ке́мнасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць кемнага. Анатоль Яўсеевіч сам паказваў прыклад смеласці, вытрымкі, кемнасці. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неціка́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць нецікавага. У .. [пісьме] Коўшык скардзілася на нецікавасць жыцця, на вячэрнюю сумоту... Ваданосаў.