сано́ўнік, ‑а, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі і за мяжой — вяльможа з высокім санам, з высокім становішчам. Не менш як 60 скаргаў і прашэнняў паслала [Ганна] царскім саноўнікам. «Полымя». // Іран. Пра работніка, які зазнаўся на высокай пасадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўгу́р, ‑а, м.

1. У Старажытным Рыме — жрэц, які тлумачыў уяўную волю багоў па шчабятанню і палёце птушак.

2. Іран. Пра таго, хто свае спецыяльныя веды ператварае ў тайну, хто робіць выгляд, што ведае асаблівыя тайны.

[Лац. augur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́нтар, ‑а, м.

1. Уст., іран. Настаўнік, выхавальнік, кіраўнік. Мой добры, мой даўні ментар, Настаўнік мае хады. Таўбін.

2. Спец. Чаранок (галінка), які прышчэпліваецца расліне для атрымання ў гібрыдзе якасцей, уласцівых дрэву, з якога ўзяты чаранок.

[Ад імя Ментара — выхавальніка Тэлемака, сына Адысея з паэмы Гамера «Адысея».]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

талму́д, ‑а, М ‑дзе, м.

У іудзейскай рэлігіі — звод бытавых, прававых прадпісанняў і правіл, заснаваны на схаластычным тлумачэнні кніг Старога завету. [Самуіл Плаўнік] не раз здзіўляў гаспадара тонкім веданнем талмуда. «Маладосць». // перан. Разм. іран. Пра вялікі рукапіс, кнігу.

[Стараж.-яўр., літаральна — вывучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Міру́н (іран.) ’стары халасцяк’ (Сцяц.; ваўк., Сцяшк. Сл.). Каш. mʼiřa ’жаніх, малады’, miřota ’маладая’. Да прасл. miriti ’заключаць шлюбны дагавор’ (Варбот, ОЛА–1979, 327–328).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

залі́цца², -лью́ся, -лье́шся, -лье́цца; -льёмся, -льяце́ся, -лью́цца і -лію́ся, -ліе́шся, -ліе́цца; -ліёмся, -ліяце́ся, -лію́цца; -ліўся, -ліла́ся, -ло́ся; -ліся; зак.

Пачаць спяваць або ствараць якія-н. залівістыя гукі (смяяцца, брахаць і пад.) доўга, з пералівамі.

З. салаўём (перан.: загаварыць красамоўна, з запалам; іран.). З. смехам.

Заліцца слязамі (разм.) — горка заплакаць.

|| незак. заліва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зарабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак., што.

1. Набыць работай, атрымаць за работу.

З. семсот рублёў.

З. права на адпачынак.

2. Атрымаць у выніку чаго-н. (разм., іран.).

З. па карку.

З. вымову.

3. Закласці, замураваць.

З. адтуліну.

Зарабіць як Заблоцкі на мыле (разм., жарт.) — пагарэць на якой-н. справе.

|| незак. зарабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́йка, -і, ДМ га́йцы, мн. -і, га́ек, ж.

Металічная дэталь з адтулінай, што мае вінтавую разьбу для накручвання на штон.

Аслаблі гайкі ў каго (разм., іран.) — пра таго, хто не мае волі, не здольны дзейнічаць.

Падкруціць (закруціць) гайку (гайкі) (разм.) — павялічыць патрабаванні, зрабіць іх больш строгімі.

|| прым. га́ечны, -ая, -ае.

Гаечная разьба.

Г. ключ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тро́йца, -ы, ж.

1. (з вялікай літары). У хрысціянскай рэлігіі: трыадзінае бажаство, у якім спалучаюцца тры асобы: Бог Айцец, Бог Сын і Бог Дух Святы.

2. (з вялікай літары). Свята хрысціянскай царквы, якое адзначаецца на пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня; Сёмуха.

3. Пра трох асоб, звязаных паміж сабой сяброўскімі адносінамі (разм., часта іран.).

Неразлучная т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак., што.

1. Павесіць у розных месцах (некалькі, шмат прадметаў). На сценах развесіў [агітатар] плакаты аб рабоце жывёлаводаў. Шчарбатаў. Убілі ў зямлю некалькі калоў, развесілі на іх вопратку. Лупсякоў.

2. Расцягнуўшы, расправіўшы, павесіць. Развесіць коўдру. □ Намыліць кашулю не было чым, і .. [Люба] доўга церла яе рукамі. Развесіла сушыць на біле ложка вобмацкам — агню не было. Чорны.

3. Шырока, у розныя бакі раскінуць (голле). Утульней развесілі голле Яліны ў нізінах сырых. Колас.

•••

Развесіць (распусціць) вушы (іран.) — слухаць даверліва, з цікаўнасцю.

Развесіць губы (іран.) — быць безуважным, пасіўнічаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)