Пажарні́ца ’шматгадовая расліна сямейства злакавых з суквеццем у выглядзе мяцёлкі’ (ТСБМ), пажарнік, пажарніца ’расліна Holcus mollis L.’ (Кіс.), ’расліна, якая расце ў хваёвым лесе пасля пажару’ (Янк. 1), пажарніца палявая ’расліна Holcus mollis L.’ (Кіс.). Суфіксальныя вытворныя ад пажарны, г. зн. ’расліна, якая расце на месцы пажару’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трысця́нка ‘шматгадовая травяністая расліна сямейства злакавых, Scolochloa Link.’ (ТСБМ, Кіс.), народная назва тро́скі (там жа). Варыянт з гістарычным чаргаваннем о́/ы, якое, аднак, непаслядоўна праводзілася (Векслер, Гіст., 217), гл. трасця́нка, параўн. рус. тростя́нка ‘тс’, якое да трость ‘чарот’ з-за знешняга падабенства, параўн. троска 3 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бана́н, ‑а, м.
1. Шматгадовая пальмападобная трапічная расліна сямейства бананавых.
2. Мучністы салодкі плод гэтай расліны. [Хлопчык] часта бегаў.. [у лес], каб сцягнуць какосавы арэх, банан і іншыя добрыя рэчы. Маўр.
[Ісп. banano, banana.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баршчэ́ўнік, ‑у, м.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых, з дробнымі белымі або зялёна-жоўтымі кветкамі. Тут было ўсё: пачынаючы ад чабору, душыцы, мяты, зайцавага гарошку да .. раслін баршчэўніку. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Канюшы́на ’шматгадовая, аднагадовая кармавая травяністая расліна Trifolium (ТСБМ, Яруш., Дэмб. 2, Кліх. Мядзв., Сцяшк., Кіс., Бяльк., Сержп. Грам.; палес. Нар. лекс.), канюшкі ’канюшына раллявая, Trifolium arvense L.’ (гродз., Кіс.). Укр. конюшина, як і бел. лексема, запазычана з польск. koniczyna ’тс’ < ст.-польск. konicz < konik. Семантычнае развіццё параўн. каманіца 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парэ́знік ’двухгадовая або шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых, якая расце на ўзгорках у стэпах і між кустоў у камяністых месцах’ (ТСБМ), ’парэзнік, Lilanotis L.’ (Кіс.). Дэрыват ад парэзаць па знешняму выгляду лісцяў. Рус. порізник і ўкр. порізник — гэта расліны сямейства Рlantago, з іншай семантычнай матывацыяй (ужываюцца пры парэзах).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бадзя́к, ‑у, м.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з калючкамі на лісці і пурпуровымі кветкамі. [Байсак:] — А чаму да другога сляпіцаю лезеш, чэпішся, як бадзяк калючы? А чаго не падзялілі? Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ло́пух, ‑у, м.
Двухгадовая або шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з буйнымі шырокімі лістамі і ўчэпістымі калючкамі. Прызба па самыя вокны зарасла была лебядою і лопухам. Чорны. // Ліст гэтай расліны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спа́ржа, ‑ы, ж.
1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства лілейных з тонкім, ледзь прыкметным лускаватым лісцем.
2. Травяністая агародная расліна, а таксама яе тоўстыя белыя падземныя парасткі, якія ўжываюцца ў ежу.
[Ад грэч. asparagos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чартапало́х, ‑у, М ‑лосе, м.
Двух- або шматгадовая расліна сямейства складанакветных, калючае пустазелле з перыстарассечаным лісцем і пурпуровымі кветкамі. Каля паркана, якім быў адгароджаны касцёл, рос чартапалох і палын. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)