Лу́карава ’звіліста’ (Дразд., Гарэц.), ст.-рус. лукарево (лукоряво) ’тс’. Да прасл. lǫkъ > лук1, лука́ (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑arъ або ‑orъ (параўн. socharъ, sochorъ (< soxa) ’шост, раздвоены зверху’), да якіх пазней далучыўся суфікс ‑ěv‑o.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матану́ць (перан.) ’кінуць’ (даўг., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’махнуць’, ’выбегчы’ (Нар. Гом.). Рус. урал. мотану́ть ’хутка, раптоўна прабегчы, мільгануць’, смал. мотану́ться ’тс’. Да мата́ць (гл.). Суфікс ‑а‑ перад ‑nǫ‑ перадае раптоўнасць дзеяння. Сюды ж матані́на ’мітусня, беганіна’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярсце́нь ’нябожчык, які даўно ужо памёр’, ’здань’ (паўн., КЭС), мерсьціцца ’здавацца’, прымярэсціцца ’вярзціся’ (там жа), рус. мерещиться ’тс’, рус. ярасл. мерестить ’здавацца’, разан., кастр. мереститься. Да прасл. merkst‑, суфікс якога са ‑sk‑ (Бернекер, 2, 38; Фасмер, 2, 603).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́кар1 ’хлебапёк’ (ТСБМ). Запазычанне з польск. piekarz ’тс’, якое ўтворана пад уплывам нова-в.-ням. Bäcker ’тс’ (Брукнер, 406), як і чэш. pekár, у якім суфікс — нямецкі (Махэк₂, 440): польск. piekarz (1450) Банькоўскі (2, 549) выводзіць з *pekti (гл. пячы) у якасці словаўтваральнай інавацыі, бо суфікс ‑arъ звычайна ўтварае назвы выканаўцаў ад назоўнікаў. Кантамінацыю з слав. pek‑ дапускае Скок (2, 628); гл. таксама Русэк, Dzieje. 63–64.

Пе́кар2 ’дзіцячая гульня’ (ТС), пе́кар ’кіёк у гэтай гульні, які ўтыкаецца ў зямлю’ (Скарбы), пэ́кар ’стораж цуркі, якая ўтыкаецца ў кучу пяску пры гульні ў пікара’ (пін., Нар. лекс.). Гл. пі́кар ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басма́ч, рус., укр. басма́ч. Запазычанне (праз рус. мову) з узб. мовы (у час грамадзянскай вайны): узб. басмачи (‑чи — агентыўны суфікс), да басма ’налёт’. Падрабязней гл. Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 19; Шанскі, 1, Б, 52; Супрун, УЗ Кирг.У, 3 (1957), 91.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Візірка1 ’прасека’ (КТС), рус. перм., калуж. визирка ’тс’ паходзіць ад візір1. Па ўзору прасека атрымала суфікс ‑ка.

*Ві́зірка2 драг. вы́зырка, вэ́зырка ’вышка, маяк, трыангуляцыйны пункт’ (З нар. сл.; Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Да візір1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жэ́йгала ’хто хутка гаворыць’ (полац., Нар. лекс., 16). Верагодна, метатэза з жэгайла, дзе ‑айла суфікс (Сцяцко, Афікс. наз., 93–94), а жэг‑, жыг‑ выступае ў знач. хуткіх дзеянняў (’бліскаць’, ’ударыць’) і можа быць таксама ўжыта для акрэслення хуткай гаворкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карана́сты ’невысокае шырокае дрэва з моцным карэннем; плячысты чалавек’, укр. коренастий ’тс’, рус. коренастый ’тс’, чэш. kořenatý ’з моцным карэннем’, славац. korenastý, польск. korzeniasly, серб.-харв. ко̏ренаст, славен. korȇnast ’тс’ (гл. корань). Суфікс ‑astь (Трубачоў, Эт. сл., 2, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́ньдзека ’вунь там’ (Касп., Жд., 1) ву́ньдзіка (докш., Янк. Мат.), ву́ньдзяка (Сцяшк.) з вунь (гл.) + дзе + ка (т. зв. «пусты» суфікс, характэрны для прыслоўяў; параўн. размоўныя формы ту́така, та́мака, сённека і інш., Шуба, Прыслоўе, 62), аналагічна да серб.-харв. о̀нђека ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярхо́вушка ’від лінейкі, экіпаж’ (Касп.). Да вярховы < верх (гл.); параўн. ст.-рус. верховой, верховый ’які прызначаецца для язды вярхом’. Суфікс ‑(ов)ушк‑а мае размоўнае адценне. Такое ж адценне экспрэсіўнасці заключаецца ў драг. лёхкову́шка ’легкавая машына’, гродз. легкаву́шка ’тс’ (Сцяш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)