зіхо́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і зіхатлівы. Стомлена жмурачыся ад зіхотнага сонца, .. [Ганна] перавяла позірк на поле. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кваза́р, ‑а, м.
Зоркападобная крыніца касмічнага выпраменьвання, якая сваёй масай і сілай святла ў многа разоў пераўзыходзіць Сонца.
[Скароч. англ. Quasi-Stellar Radio Source — квазізоркавая радыекрыніца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэлу́рый, ‑я, м.
Прыбор, які наглядна паказвае рух Зямлі вакол Сонца і сутачнае вярчэнне Зямлі вакол сваёй восі.
[Ад лац. tellus, telluris — зямля.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́цемак, ‑мку, м.
Паўзмрок, паўцемра адразу пасля захаду сонца або перад усходам сонца. У ранішнім прыцемку .. [дарога] нагадвала рэчышча, а купкі чорных дрэў здаваліся падобнымі на скалы. Мележ. Улетку на вёсцы спаць кладуцца з прыцемкам. Сачанка. // Паўзмрок, паўцемра ў дрэнна асветленым памяшканні, месцы. — Не спяшайся запальваць агню. Пасядзім лепш у прыцемку. Нашто ж, каб вокны свяціліся. Машара. А ў прыцемку варот, густой імглой прыкрыты, Як здань мінулага, стаіць стары гандляр. Панчанка. Гадзіннік здаўся.. [Валі] прыгажэйшым, як у магазіне, бо там прыцемак кідаў цень на яго беленькі цыферблат. Пестрак.
•••
На прыцемку — адразу пасля захаду сонца або перад усходам сонца. Толькі на прыцемку.. [Насця] пачне гатаваць страву. Жычка. У панядзелак Янка ўстаў на прыцемку. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
озари́ть сов., прям., перен. азары́ць, асвяці́ць;
со́лнце озари́ло поля́ со́нца азары́ла (асвяці́ла) палі́;
улы́бка озари́ла лицо́ усме́шка азары́ла (асвяці́ла) твар;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
азары́цца сов., прям., перен. озари́ться;
по́ле ~ры́лася праме́нямі со́нца — по́ле озари́лось луча́ми со́лнца;
твар ~ры́ўся ўсме́шкай — лицо́ озари́лось улы́бкой
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сагрэ́ць, -грэ́ю, -грэ́еш, -грэ́е; -грэ́ты; зак.
1. што. Зрабіць цёплым, гарачым.
С. малако.
Сонца сагрэла зямлю.
2. каго-што. Перадаць каму-, чаму-н. сваю цеплыню.
С. дзіця на руках.
3. Суцешыць, падпадзёрыць, ажывіць (словам, пачуццём, думкаю, праяўленнем клопату).
С. сваёй дабрынёй (перан.).
|| незак. саграва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. саграва́нне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чуць², прысл. і злуч.
1. прысл. Ледзь, ледзьве.
Стаміўся, што ч. дадому дайшоў.
2. прысл. Зусім нямнога, злёгку.
Ч. больш.
Ч. лепш.
3. злуч. Ужыв. ў даданых часавых сказах у знач.: як толькі, ледзь толькі.
Ч. узыдзе сонца — маці ўжо на нагах.
◊
Чуць-чуць — зусім нямнога.
Чуць што — як толькі што здарыцца, пры ўсякім выпадку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́паўзці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; зак.
Выйсці, выбрацца паўзком. Вуж выпаўз на дарогу. // перан. Разм. Павольна выйсці, выехаць, паказацца адкуль‑н. Сонца зноў выпаўзла з-за хмары і пачало заганяць усіх у цянёк пад старыя ліпы. Чарот. З-за гары, бліснуўшы шкелкамі на сонца, з ровам выпаўз аўтобус. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адвячо́рак, ‑рка, м.
Перадвячэрні час. Сінім снежным адвячоркам Грыбок хадзіў ад акна да акна па сяле, загадваў ісці .. на сход. Мележ. Заходзіла сонца, але ўжо на самым захадзе яно сцьмела, і адвячорак спахмурнеў. Чорны. Быў ранні адвячорак. Яшчэ недзе прыветліва свяціла сонца. А пакой ужо напоўніўся змрокам. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)