вы́месці, ‑мету, ‑мецеш, ‑меце; ‑мецем, ‑мецеце; заг. вымеці; зак., каго-што.

Падмесці. Вымесці падлогу. Вымесці ток. // Падмятаючы, выдаліць, выкінуць. Вымесці смецце з хаты. // перан. Разм. Прымусіць выйсці, выбрацца адкуль‑н.; прагнаць, выгнаць. Вымесці гультая з брыгады. □ Прайшоў гэты віхор і праз душу: ён нечакана вымеў з хаты абодвух старэйшых сыноў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыбу́ркацца экспр. ’прыйсці’ (ТС); сюды ж, відаць, зафіксаванае там жа з блізкай семантыкай прыбу́рыцца ’знайсці прытулак’. Няясна. Магчыма, звязана з коранем бур‑, які рэалізаваны ў рус. іркуц. прибуро́вить ’прыйсці, прыехаць; прыбыць’, іркуц., свярдл. прибуро́виться ’прыйсці, прыцягнуцца, прывалачыся’ (СРНГ), параўн. і буровіць ’круціцца; несці бязглуздзіцу’ (ТС), што вельмі прыпамінае серб. бо̀равити ’жыць, пражываць’, балг. бора́вя ’рабіць нешта’, якія ўзводзяцца да *byti (гл. быць) (ЭССЯ, 2, 195–197). Параўн. і славен. priburitiнечакана з’явіцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абарва́цца, -ву́ся, -ве́шся, -ве́цца; -вёмся, -вяце́ся, -ву́цца; -ві́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Адарвацца, аддзяліцца ад чаго-н.

Трос абарваўся.

2. Не ўтрымаўшыся, зваліцца, упасці адкуль-н.

А. з рыштавання.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Нечакана спыніцца, перарвацца (пра якое-н. дзеянне, працэс).

Гутарка абарвалася.

Песня абарвалася.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Рэзка, без паступовага пераходу кончыцца.

За горадам шаша абарвалася.

5. Абнасіцца, знасіць да дзірак вопратку.

|| незак. абрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. абры́ў, -ры́ву, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сутыкну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. з кім-чым. Рухаючыся насустрач, ударыцца адно аб адно, наткнуцца адзін на аднаго.

Машыны сутыкнуліся на вузкай дарозе.

С. ў дзвярах з суседам.

2. з кім. Нечакана сустрэцца, сысціся дзе-н.

С. ў лесе з ляснічым.

3. перан., з чым. Спазнаць, зведаць што-н.; пазнаёміцца з чым-н.

С. з непрыемнасцямі.

4. з кім-чым. Уступіць у сутычку, сысціся ў баі.

С. з ворагам.

|| незак. сутыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. сутыкне́нне, -я, н. (да 1, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задо́брыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Выклікаць у каго‑н. прыхільнасць да сябе падарункамі, паслугамі і пад. Не паспеў Цімох наблізіцца да сабакі, як ён нечакана кінуўся на солтыса, хоць той хацеў задобрыць яго хлебам. Бажко. Звычка Вабейкі задобрыць чалавека, які прыехаў у калгас па справах, была вядома Паходню здаўна. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халасця́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да халасцяка, уласцівы халасцяку, халасцякам. Халасцяцкі пакой. □ Цяпер жа Анатолю была магчымасць на нейкі час адцягнуць вяселле і лепш прыгледзецца да сваёй будучай жонкі, якая так нечакана парушыла яго душэўны спакой і мірнае халасцяцкае жыццё. Ваданосаў. [Ніна] параскідала ўсё, дзе халасцяцкім духам пахла, свой парадак павяла. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўздзі́ў, прысл. і прыназ.

1. прысл. На дзіва; надзвычайна. Трава.. [на лузе] была балотная, наўздзіў рослая, густая. Сачанка. Раніца настала наўздзіў спакойная і прыгожая. Дуброўскі. Адзенне на ўсіх [людзях] было наўздзіў абшарпанае, заношанае. Лынькоў.

2. прыназ. з Д. Спалучэнне з прыназоўнікам «наўздзіў» выражае аб’ектныя адносіны: на дзіва каму‑, чаму‑н. Бацька.. зусім нечакана, наўздзіў суседзям захапіўся вудамі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асячы́ся і (радзей) асе́кчыся, асякуся, асячэшся, асячэцца; асячомся, асечацеся, асякуцца; пр. асекся, ‑лася; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Не зрабіць выстралу (пра ружжо, рэвальвер і інш.).

2. Нечакана спыніць гаворку, запнуцца на слове. Надзя неяк адразу асеклася, пачырванела. Кулакоўскі. // Пацярпець няўдачу ў чым‑н. [Аксіння:] — Асеклася раз, дык цяпер разумнейшай буду. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саракагадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца сорак гадоў. Саракагадовая служба.

2. Які дасягнуў сарака гадоў, ва ўзросце сарака гадоў. [Алеська] нечакана і горка адчуў сябе самотным, нават старэйшым за саракагадовага, бывалага і разумнага чалавека... Брыль. // Які склаўся, утварыўся за сорак гадоў. Саракагадовы вопыт.

3. Які мае адносіны да саракагоддзя (у 2 знач.). Саракагадовы юбілей працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Со́ўма ‘гвалтоўна, напорыста’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ), ‘знянацку, нечакана’ (Барад.). Дзеепрыслоўе ад соваць (гл.), утворанае па тыпу бегма, лежма і пад. Да семантыкі параўн. соўну́ць ‘штурхнуць’ і су́нуць ‘сунуць, пайсці гуртам’ (ТС), параўн. укр. совману́ти ‘штурхнуць’, што таксама звязваюць з со́ва́тися ‘совацца’, суну́ти ‘піхнуць’ (ЕСУМ, 5, 343). Магчыма, сюды ж соўма́к, соўма́н ‘ціхі, негаваркі чалавек, што паводзіць сябе незалежна’ (ТС), соўмач ‘нелюдзімы чалавек’ (лук., ЛА, 3), гл. саўміла. Наўрад ці звязана з тур. sovmak ‘гнаць, праганяць, адганяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)