канкрэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Які рэальна існуе, дакладны, прадметна акрэслены; проціл. абстрактны, адцягнены. Канкрэтная прапанова. Канкрэтныя ўмовы. □ Ніколі не думала Ірына, што сказаныя ёю цяпер гэтыя словы праз нейкі час ператварацца ў вельмі канкрэтную для яе справу, стануць як бы праграмай. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задо́к, ‑дка, м.

1. Задняя частка калёс, саней і пад. У задку воза .. сядзеў нейкі чалавек. Чорны. Пан Судзілоўскі катаўся.. на белых рысаках у размаляваных, з высокім задком санках. Хомчанка.

2. Разм. Задняя частка забітай і выпатрашанай жывёлы. Цялячы задок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адтапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., што.

1. Наступаючы на што‑н., пашкодзіць. Гэтак скачуць — хто патроху, хто памногу. Нейкі конік адтаптаў чмялісе ногу. Багдановіч.

2. Разм. Моцна натрудзіць, натаміць хадою ногі. [Маці:] — Бачыш, мая дачушка! Ты адтаптала ногі, Ты абхадзіла дарогі. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сапля́к, ‑а, м.

Разм.

1. Саплівае дзіця.

2. Пагард. Дзіця, малы. [Пецька:] — Даўлянуў бы, здаецца, ды шкада сапляка — малы, дурны... Масарэнка. // Вельмі малады, няўмелы, нявопытны чалавек; малакасос. [Андрэй:] — Зірнуў я гэта скоса на вартавога, ат, сапляк нейкі, ды яшчэ з ліхтаром чырвоным. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фе́ска, ‑і, ДМ фесцы; Р мн. ‑сак; ж.

Шапачка ў форме ўсечанага конуса з кутасом, якая з’яўляецца часткай нацыянальнага касцюма ў некаторых усходніх краінах. Да Тапурыя падышоў нейкі турэцкі начальнік і, трымаючы руку каля сваёй чырвонай фескі, нешта запытаў. Самуйлёнак.

[Ад геаграфічнай назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Свіне́ц ‘цяжкі мяккі легкаплаўкі метал сінявата-шэрага колеру’ (ТСБМ): свінец волаво чыстае (Сержп. Прымхі). Рус. свине́ц, укр. свине́ць, ст.-рус., рус.-ц.-слав. свиньць, славен. svínəc, балг. свине́ц ‘волава’ (з рус.БЕР, 6, 550). Прасл. *svinьcь. Роднаснае літ. švìrnas ‘свінец’, лат. svins ‘волава’. Сувязь з грэч. χυαυος ‘сіняе рэчыва’, іран. *spana‑ ‘жалеза’ лічыцца сумніўнай, гл. Фасмер, 3, 577; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1160; Сной₁, 624; Новое в рус. этим., 203–205. Насуперак гэтаму Данка і Вітчак (ABSl, 21, 83–91) лічаць яе верагоднай, выводзячы зыходнае *svinъ ‘волава’ з і.-е. *k̑wn̥:sнейкі карысны камень’, ‘нейкі метал’, якому адпавядае грэч. мікен. ku‑wa‑no ‘шкло блакітнага колеру’, фрак. σπινος ‘каштоўны камень’, хец. kuwanna ‘медзь’, іран. s(p)ana ‘жалеза’, ст.-перс. *âsana‑ ‘тс’. У Беларусі назва распаўсюдзілася пад рускім уплывам, народная назва — волаво (гл. волава), параўн. свінец як волово (ТС). Рус. о́лово ў народнай мове адпавядае цын (Нас.), цына (Ласт.). Параўн. аднак ст.-бел. свинья ‘адзінка вымярэння колькасці свінцу і волава’ (Ст.-бел. лексікон), што, відаць, сведчыць пра народнаэтымалагічнае асваенне старой назвы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазне́й, прысл.

1. Выш. ст. да прысл. позна (у 1, 3 знач.).

2. Праз нейкі час. Пазней, па заданню рэдакцыі, мне давялося самому зайсці ў домік пад соснамі, дзе за акном невялікага кабінета красавалася паміж пладовых дрэўцаў звычайнае наша, вясковае жыта. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няшчы́расць, ‑і, ж.

Уласцівасць няшчырага (у 1 знач.); крывадушнасць. Па тону размовы, па ўсім Галя адчула няшчырасць гэтага чалавека, нават нейкі здзек з яе гора, і выбегла з кабінета. Сабаленка. [Вочы] глядзелі проста, адкрыта, у іх не было крыўды ці якой-небудзь няшчырасці. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разліць усё, многае. Гаранскі паразліваў у крышталёвыя чаркі бальзам. Сабаленка. Прыходзіў.. Анатоль сюды зацемна, а ўставаў рана, але кожны раз, калі ішоў мыцца ў нейкі закутачак у канцы калідора, там былопоўна вады, мусіць, паразлівалі шафёры.. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́каць, ‑ае; незак.

Разм.

1. Тое, што і покацца.

2. Утвараць пры падзенні гук «пок». Ён ляжаў гэтак нейкі момант, слухаючы, як кулі покаюць недзе паблізу аб мерзлаватую зямлю. М. Ткачоў. Пераспелыя яблыкі ападалі ў цішы садоў і гучна покалі ў зямлю. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)