сцы́ла, ‑ы, ж.
У выразе: між Сцылай і Харыбдай — (быць, знаходзіцца, аказацца і пад.) у такім становішчы, калі небяспека ці непрыемнасць пагражае з двух бакоў (ад назвы міфалагічных пачвар, што жылі па абодвух баках вузкага марскога праліва).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памі́ж предлог, см. між;
◊ п. двух агнёў — ме́жду двух огне́й;
чыта́ць п. радко́ў — чита́ть ме́жду строк;
п. не́бам і зямлёй — ме́жду не́бом и землёй;
сядзе́ць п. двух крэ́слаў — сиде́ть ме́жду двух сту́льев
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бацьказабо́йца, ‑ы, м. і ж.
Забойца свайго бацькі. Але адмовіць вялікай ноччу ў пацалунку?! Такое рабілі, толькі калі між людзьмі ляжала кроў сваяка, блізкага сваяка, або самага лепшага друга. Такое рабілі толькі даносчыку на сваіх або бацьказабойцу. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кастанье́ты, ‑ньет; адз. кастаньета, ‑ы, ДМ ‑ньеце, ж.
Ударны музычны інструмент іспанцаў з дзвюх злучаных між сабой пластмасавых або драўляных пласцінак, якімі рытмічна пастукваюць, надзеўшы на пальцы. Я раптам пачуў перастук кастаньет І звон задуменны гітары. Панчанка.
[Ісп. castañetas.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пстры́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Аднакр. да пстрыкаць.
2. каго-што. Кінуць, шпурнуць пстрычка. Іван занёс руку, каб пстрыкнуць прэч не дужа прыемнае гэтае стварэнне [жука]. Быкаў. [Максім] спрытна, нібы між іншым, пстрыкнуў з пальца акурак у ваду. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
проме́ж и проме́жду предлог с род., реже с твор., уст., прост. памі́ж, між (кім, чым); в конструкциях со значением «среди» переводится также и с род.: проме́ж друзе́й памі́ж сябро́ў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каска́д, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Вадаспад з уступамі.
2. перан.; чаго. Вялікае мноства, багацце, імклівы паток чаго‑н. Каскад слоў. □ Яшчэ момант — і высокі голас Мар’яны .. па-салаўінаму рассыпаўся каскадам трэляў, нібы срэбраны званочак, зазвінеў пад самай столлю. Стаховіч. Узнімаючы каскады ружовых пырскаў, з шумам падалі ў раку падмытыя дрэвы. Хомчанка.
3. У цыркавым мастацтве — прыём падзення з каня.
4. У тэхніцы — звязаныя між сабой крыніцы энергіі, рухавікі, машыны.
•••
Каскад гідраэлектрастанцый — група гідраэлектрастанцый, размешчаных па цячэнню ракі на адлегласці адна ад адной і звязаных між сабой агульным водагаспадарчым рэжымам.
[Фр. cascade.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адчужэ́нне, ‑я, н.
1. Спыненне або адсутнасць блізкасці паміж кім‑н.; аддаленне, адасабленне. Хоць.. адкрытых канфліктаў між.. [Аўгіняй і Евай] і не бывала, але іх раздзяліла мяжа адчужэння. Колас.
2. Спец. Дзеянне паводле дзеясл. адчужаць (у 2 знач.).
•••
Паласа адчужэння гл. паласа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бялю́сенькі, ‑ая, ‑ае.
Вельмі белы, сляпуча белы. У верхавінах лесу журботна шумеў вецер, расцярушваючы між галін і на галінах дрэў бялюсенькую снежную сець. Колас. Аж гляджу — трымае мая Ганна аберучкі цэлы сувой палатна, танюсенькага, бялюсенькага, бы снег той. Кірэйчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сука́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і сукасты. Грышка ўперад крочыць смела Цераз ельнік заімшэлы. У руках сукаты кій. А. Александровіч. Адляцеў паўсвета і паўнеба, паўзямлі спякотнай асвяжыў, каб на ранку між сукатых вербаў васільком прабіцца на мяжы. Летка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)