кла́сік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Выдатны, агульнапрызнаны дзеяч навукі, мастацтва, літаратуры.
Класікі беларускай літаратуры.
2. Прадстаўнік класіцызму ў мастацтве.
3. Спецыяліст у галіне класічнай філалогіі (старажытнагрэчаская і лацінская мовы і літаратуры).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ле́ксіка, -і, ДМ -сіцы, ж.
Слоўнікавы склад мовы або дыялекту, твораў якога-н. пісьменніка; сукупнасць слоў, якія ўжываюцца ў якой-н. сферы дзейнасці.
Дыялектная л.
Л.
Якуба Коласа.
|| прым. лексі́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
арфаэпі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да арфаэпіі. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аўстралі́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Аўстраліі, аўстралійцаў. Аўстралійскія мовы. Аўстралійскі мацярык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
алта́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да алтайцаў, Алтая. Алтайскія горы. Алтайскія мовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інданезі́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Інданезіі, інданезійцаў, належыць ім. Інданезійскія мовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыяле́ктны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дыялекту. Дыялектныя асаблівасці мовы. Дыялектны выраз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нелітарату́рны, ‑ая, ‑ае.
Які не належыць да літаратуры, да літаратурнай мовы. Нелітаратурнае слова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палінезі́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Палінезіі, палінезійцаў, уласцівы ім. Палінезійскія мовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фане́ма, ‑ы, ж.
Спец. Непадзельная далей гукавая адзінка мовы, якая выконвае сэнсаадрознівальную функцыю.
[Ад грэч. phōnēma — гук.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)