адпраўны́, ‑ая, ‑ое.
1. Такі, з якога адпраўляюць каго‑, што‑н., адкуль адмаўляюцца. Адпраўны пункт.
2. перан. Такі, з якога выходзяць; зыходны, пачатковы. Тэма грамадзянскай вайны паслужыла [Чорнаму] толькі фонам і як бы адпраўным пунктам для выхаду ў сённяшні дзень. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камо́рнік, ‑а, м.
Спецыяліст па межаванню зямельных надзелаў. Стары Чапскі, а потым і яго сыны не хацелі аддаць луг сялу, падкупілі каморнікаў і тыя пераправілі планы. Якімовіч. Панскія каморнікі перамервалі зямлю так, каб селяніну прыпала паменш і самае горшае. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кнігасхо́вішча, ‑а, н.
1. Памяшканне пры бібліятэках для захоўвання кніг, часопісаў, газет і іншых друкаваных выданняў.
2. Спецыяльнае месца для захоўвання вялікай колькасці кніг. Не першы дзень я прыходзіў сюды, у славутае вільнюскае кнігасховішча, і, чаго таіцца, зайздросціў ягонаму багаццю. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
безудзе́льны, ‑ая, ‑ае.
Які не прымае ніякага ўдзелу ў чым‑н.; абыякавы да ўсяго. Аўтар як быццам быў зусім безудзельны да таго, што чытаў, што ажыло пад яго пяром, прайшоўшы праз думку і пачуццё. Лужанін. // Уласцівы, характэрны такому чалавеку. Безудзельны позірк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растлумачэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. растлумачваць — растлумачыць.
2. Дадатковае пісьмовае або вуснае тлумачэнне чаго‑н. Вершам [Таўлая] менш за ўсё патрэбны прадмовы і растлумачэнне. Лужанін. Перадача скончылася, зайгралі «Інтэрнацыянал», а чыгуначнікі ўсё стаялі, як бы чакаючы працягу, растлумачэння. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нямі́ла,
1. Прысл. да нямілы (у 3 знач.).
2. безас. у знач. вык. Не падабаецца, не да сэрца. Як я цяпер разумею, бацьку няміла было леснікоўства, цягнула праца на зямлі. Лужанін. Было маркотна і няміла У тым пустым, здзічэлым полі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перачу́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што.
1. Даведацца з чужых размоў, пачуць пра многае.
2. Адчуць, зведаць усё, многае. Лёс разважыў іначай. Бомбы пасыпаліся і на людзей, і на заводы, і на кветкі. Гэта ўсё трэба было перажыць, перачуць, перадумаць. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасне́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
З’есці снеданне; скончыць снедаць. [Юнак:] — Ах, як прыемна, Яўхім, зараз памыць рукі, паснедаць і паспаць. Пестрак. Паснедаўшы, Стафанковічы пачалі збірацца ў млын. Чорны. Я прачнуўся позна, гаспадары кудысьці сышлі, пакінуўшы запіску, як і чым паснедаць. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўзла́зіць, ‑лазіць; ‑лазім, ‑лазіце, ‑лазяць; зак.
Узлезці — пра ўсіх, многіх. Невялікія, супроць доўгага тулава, галоўкі [баскетбалістаў] ледзь не на паўметра ўзвышаліся над мяккімі крэсламі, і можна было падумаць, што гэта і ёсць дзеці; раздурэліся і паўзлазілі з нагамі на сядзенне. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.
1. Чытаць некаторы час. Кружалін вярнуўся з горада, запаліў лямпу і нарыхтаваўся пачытаць Гейнэ. Лужанін.
2. Разм. Чытаючы, пазнаёміцца са зместам, прачытаць. — А дзе ліст? Дайце мы пачытаем, — сказаў старшы. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)