дэмакра́тыя, -і, ж.
1. Палітычны лад, заснаваны на прызнанні прынцыпаў народаўладства, свабоды і роўнасці грамадзян.
2. Прынцып арганізацыі калектыўнай дзейнасці, пры якім забяспечваецца актыўны і раўнапраўны ўдзел у ёй усіх членаў калектыву.
|| прым. дэмакраты́чны, -ая, -ае.
Д. лад.
Дэмакратычная рэспубліка.
Дэмакратычная партыя.
Дэмакратычныя пераўтварэнні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
эмпіры́зм, -у, м.
1. Філасофскі кірунак, які прызнае пачуццёвае ўспрыманне і вопыт адзінай крыніцай пазнання і недаацэньвае значэнне паняццяў, тэарэтычных абагульненняў пры вывучэнні асобных фактаў, з’яў.
2. Даследчы метад, заснаваны на апісанні фактаў, без далейшых заключэнняў і тэарэтычных абагульненняў (кніжн.).
|| прым. эмпіры́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прагно́зны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прагнозу; заснаваны на прагнозе. Прагнозныя карты. // Які вызначаецца на аснове прагнозу. Прагнозныя залежы руды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
люмінесцэ́нтны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да люмінесцэнцыі, звязаны з ёю, заснаваны на люмінесцэнцыі. Люмінесцэнтная лямпа. Люмінесцэнтнае асвятленне. Люмінесцэнтны аналіз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
святлодальнаме́р, ‑а, м.
Спец. Электрычны прыбор для вымярэння адлегласцей пры геадэзічных работах, заснаваны на вымярэнні часу распаўсюджання святла паміж пунктамі мясцовасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палюбо́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Заснаваны на ўзаемнай згодзе. Палюбоўная здзелка.
2. Любоўны; ласкавы. Сярод гандлёвых гутарак і чыннасцей ішлі палюбоўныя прызнанні. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імпрэсіяністы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да імпрэсіянізму, характэрны яму. Імпрэсіяністычная манера пісьма. Імпрэсіяністычная музыка.
2. Заснаваны толькі на асабістым ўражанні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэспаты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Заснаваны на дэспатыі. Дэспатычныя формы кіравання.
2. Самаўладны, які не лічыцца з воляй і жаданнямі другіх. Дэспатычны характар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раўнапра́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае роўныя, аднолькавыя з кім‑, чым‑н. правы; заснаваны на раўнапраўі. Раўнапраўныя члены грамадства. Раўнапраўныя адносіны. Раўнапраўны дагавор.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фаталісты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фаталізму; заснаваны на фаталізме. Фаталістычнае бяздум’е ляжала на абліччы яго [дзеда]. Чорны.
2. Няўхільны, непазбежны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)