дабяла́, прысл.
1. Чыста, да белага колеру. Вымыць сарочку дабяла.
2. Да белага напалу. У горне ляжаў прадаўгаваты кавалак распаленага дабяла жалеза, ад яго з лёгкім трэскам разляталіся ў бакі блакітныя іскры. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разга́ліна, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і развіліна. [Яфрэйтар] бачыў каменне, нейкія разгаліны з дрэва, якісьці кавалак жалеза. Лынькоў. На разгаліне дарог .. генерал-палкоўнік спыніў машыну, развітаўся з шафёрам і пайшоў далей пешшу. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іржа́ ж., в разн. знач. ржа́вчина;
і. раз’яда́е жале́за — ржа́вчина разъеда́ет желе́зо;
барацьба́ з іржо́й раслі́н — борьба́ со ржа́вчиной расте́ний
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фасо́нный в разн. знач. фасо́нны;
фасо́нное желе́зо фасо́ннае жале́за;
фасо́нное литьё фасо́ннае ліццё;
фасо́нный кирпи́ч фасо́нная цэ́гла;
фасо́нная труба́ фасо́нная труба́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сырэ́ц, ‑рцу, м.
1. Не да канца выраблены або не ачышчаны прадукт. Спірт-сырэц. Шоўк-сырэц.
2. Тое, што і сыравіна. [Кравец:] — Ён [сын] інжынер там, дзе жалеза з сырцу выплаўляюць. Горы там, піша, страх. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напалі́ць, -палю́, -па́ліш, -па́ліць; -па́лены; зак.
1. што і ў чым. Нагрэць паленнем¹ (у 4 знач.).
Н. у хаце.
2. што. Нагрэць да вельмі высокай тэмпературы.
Н. жалеза.
3. чаго. Нагатаваць у нейкай колькасці шляхам перапальвання.
Н. вугалю з дрэва.
4. чаго. Расходаваць у нейкай колькасці (разм.).
Н. электрычнасці на сто рублёў.
|| незак. напа́льваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. напа́л, -у, м. і напа́льванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перае́сці, -е́м, -ясі, -е́сць; -ядзім, -ясце́, -яду́ць; -е́ў, -е́ла; -е́ш; -е́дзены; зак.
1. чаго і без дап. З’есці лішняе.
2. што і чаго. З’есці ўсё, многае.
Думалі хлеба не пераядзім за зіму.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Пра што-н. едкае: раз’ядаючы, разбурыць, раздзяліць на часткі.
Іржа пераела жалеза.
|| незак. пераяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. пераяда́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гну́цца, гну́ся, гне́шся, гне́цца; гнёмся, гняце́ся, гну́цца; гніся; незак.
1. Прымаць дугападобную, выгнутую форму; схіляцца.
Дрэвы г. да зямлі.
Чалавек гнецца ад цяжкай ношы.
2. Рабіцца няроўным; згінацца.
Ліст жалеза добра гнецца.
3. перан. Траціць стойкасць, паддавацца чыйму-н. уздзеянню.
Г. перад панам.
|| зак. пагну́цца, 1 і 2 ас. адз. звычайна не ўжыв., -гне́цца; -гнёмся, -гняце́ся, -гну́цца і сагну́цца, -гну́ся, -гне́шся, -гне́цца; -гнёмся, -гняце́ся, -гну́цца; -гніся.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзю́баць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што і без дап. (разм.).
1. Дзяўбці (у 1 і 2 знач.; пра птушак).
2. Удараць чым-н. вострым або ўдарацца аб што-н., пакідаючы след.
Д. лёд.
Кулі дзюбаюць жалеза.
◊
Дзюбаць носам (разм.) — драмаць, то апускаючы, то ўзнімаючы галаву.
|| аднакр. дзю́бнуць, -ну, -неш, -не; -ні і дзюбану́ць, -ну́, -не́ш, -не́, -нём, -няце́, -ну́ць, -ні́.
|| наз. дзю́банне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прэнт ’металічны прут; арматурнае жалеза’ (ТСБМ, Янк. 1, Бір. Дзярж., Жд., Сл. ПЗБ), прэнт ’качарга’ (Сіг.), ’шворан’ (Мат. Гом.), ’жалезны шпень, які падтрымлівае каптур над камінкам’ (івац., Нар. сл.), ’драўляная частка плуга’ (Выг.), ’мера паверхні (зямлі)’ (Бес.). З польск. pręt ’прут’. Гл. таксама прут, якое, відаць, паўплывала на развіццё семантыкі запазычанага прэнт.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)