пагрузі́ць, ‑гружу, ‑грузіш, ‑грузіць; зак., каго-што.

1. Змясціць на які‑н. транспарт груз, людзей і пад. Пагрузіць у машыны людзей. Пагрузіць дровы. □ Мінута — батальён на нагах.. Пагрузілі на лодкі ўсе кулямёты. Колас.

2. і без дап. Грузіць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.

1. Разрэзаць пілой што‑н. да пэўнай мяжы ці наскрозь. Прапілаваць дрэва да сярэдзіны. // Выразаць пілой (якую‑н. адтуліну). Прапілаваць праём для акна.

2. і без дап. Пілаваць некаторы час. Прапілаваць дровы ўвесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакало́ць 1, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., што.

Пакалоць, раскалоць усё, многае. Перакалоць дровы.

перакало́ць 2, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак.

1. што. Прыкалоць іначай або ў другім месцы; перашпіліць. Перакалоць значок.

2. каго. Закалоць чым‑н. вострым усіх, многіх. Перакалоць свіней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэйк, ‑а, м.

Сучасны англійскі танец, які выконваецца ў манеры сцэнічных паводзін бітлаў, а таксама музычны рытм, які з’яўляецца асновай для некаторых іншых танцаў. Ужо праз хвіліну Юрка і Алег знялі пінжакі: пілаваць дровы было б лягчэй, як танцаваць шэйк. Ярашэвіч.

[Ад англ. shake — трэсціся.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Надры́ва ’навес для захавання дроў’: У надрывае дроў нʼи паленца (Сцяшк. Сл.). Са спалучэння прыназоўніка на (значэнне мэты, прызначэння) і назоўніка дрывадровы’; цікавая мадэль універбацыі, узнікшая на падставе семантычнай кандэнсацыі паветка (навес) на дрыва > на дрыва > надрывау параўн. надзіклі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скле́ціць (sklécić) ‘абы-як збудаваць драўляную будыніну’ (Варл., Сцяшк. Сл.), ‘паставіць хату ў выглядзе клеці’ (Байк. і Некр.), ‘скласці ў клетку (дровы)’ (Сцяшк. Сл.). Да клець (гл.); у першым значэнні, мажліва, з польск. sklecić ‘тс’, параўн. klecić ‘будаваць абы-як’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

камі́н, ‑а, м.

1. Пакаёвая печ малой цеплаёмкасці з адкрытай шырокай топкай пры падлозе. Граф узяў жалезны кіёчак і біў вуг[о]лле ў каміне. Гарэцкі. У замку ціш, і языкаты агонь коміна ліжа дровы. Вялюгін.

2. Электрычны або газавы прыбор для абагрэву пакоя.

[Ад грэч. kaminos — печ.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. распальваць — распаліць (у 1 знач.).

2. Тое, чым распальваюць дровы, торф, вугаль і пад. [Слабодчыкаў] перакінуў з рукі ў руку сякеру і рашуча ступіў да сухой елкі. — Памагу вам. Добрая распалка будзе. Порах. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падве́зці, -вязу́, -вязе́ш, -вязе́; -вязём, -везяце́, -вязу́ць; падвёз, -ве́зла; -вязі́; -ве́зены; зак.

1. каго-што. Везучы, наблізіць.

П. дровы к дому.

2. каго-што. Узяўшы з сабой па дарозе, давезці куды-н.

П. спадарожніка.

3. што і чаго. Прывёзшы, даставіць куды-н.

П. будаўнічыя матэрыялы.

|| незак. падво́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць.

|| наз. падво́з, -у, м. і (разм.) падво́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

|| прым. падвазны́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абліза́ць, -ліжу́, -лі́жаш, -лі́жа; -ліжы́; -лі́заны; зак., каго-што.

1. Правесці языком па паверхні чаго-н.

А. губы.

2. Ачысціць каго-, што-н. лізаннем.

А. лыжку.

Кошка аблізала кацяня.

3. перан. Дакрануцца да чаго-н., прабегчы па чым-н. (пра агонь).

Языкі полымя аблізалі дровы ў коміне.

Пальчыкі абліжаш — пра што-н. вельмі смачнае, прыемнае.

|| аднакр. аблізну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| незак. аблі́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)