Тарта́к ’лесапільны завод’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Вруб.), ’лесапілка’ (Жд. 2; пруж., Ск. нар. мовы), терта́к ’тс’ (Вруб.). З польск. tartak ’лесапільны завод’ ад дзеепрыметніка tarty ’цёрты’ < trzeć ’церці’ (гл. церці), старое значэнне ’пілаваць’ (Борысь, 628; Трубачоў, Ремесл. терм., 377), параўн. тарчыцадошка’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́шалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Дошка, паліца або стойка з кручкамі ці калочкамі, на якія вешаюць адзенне.

2. Спецыяльная пятля, за якую вешаюць адзенне. [Рамір] падчапіў на палец куртку за вешалку, закінуў яе за спіну. Асіпенка.

3. Жорсткая планка з кручком, на якую вешаецца адзенне ў распраўленым па плячах выглядзе.

4. Разм. Тое, што і гардэроб (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

1. Доўга, уволю пагуляць дзе‑н. Нагуляцца ў лесе. □ І вырас [Міша] і нагуляўся як мае быць. Якімовіч. // Многа, уволю павесяліцца. А калі нагуляліся і нагаварыліся, госці селі за стол. Колас.

2. Многа, уволю пагуляць у якую‑н. гульню. Нагуляюцца [шахматысты] бывала так, што калі пакладуцца вечарам спаць, дык і шахматная дошка, і фігуры... доўга стаяць у вачах. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папле́ціна, ‑ы, ж.

1. Прут, якім прымацоўваецца салома да лат пры крыцці страхі. Сарваўшы кастрыцу з вільчыка, вецер адарваў паплеціну і раскрыў цэлы рад саломы. Пальчэўскі. Больш за тыдзень Адам са сваімі памочнікамі крыў абору. Хлопцы-падлеткі надавалі яму кулі, паплеціны. Сабаленка.

2. Абл. Жэрдка (лата, прут, дошка), якая кладзецца на кроквы. Вывеў стары цясляр зруб, паставіў кроквы, прыбіў паплеціны. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрмо́метр, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння тэмпературы ў пэўных адзінках (градусах). [Наталля:] Пакажыце вашу тэмпературу. (Глядзіць на тэрмометр). Усё ў парадку. Я думала, ці можна вас адпраўляць. Крапіва. // перан. Пра тое, што вымярае, паказвае змены ў сферах грамадскага жыцця. [Фрэйда:] — Вялікі гонар быць на чырвонай дошцы. Вялікая ганьба — на чорнай. Чырвона-чорная дошка як бы тэрмометр нашай працы. Бядуля.

•••

Ставіць тэрмометр гл. ставіць.

[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня і merteō — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́шачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гульні ў шашкі, звязаны з ёй. Шашачны турнір. □ — А н-ну, хто са мною асмеліцца?.. От глядзіце, я пайшоў! — і.. [загадчык фермы] пасунуў сваю шашку далёка за лінію шашачнага поля. Палтаран. // Прызначаны для гульні ў шашкі. Шашачны столік. Шашачная дошка.

2. Размешчаны так, як размешчаны клеткі аднаго колеру на дошцы для гульні ў шашкі. У шашачным парадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпунт, -а, М -нце, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

1. Падоўжны выступ ці паз для злучэння дошак, брусоў і пад., а таксама злучэнне такога віду, пры якім выступ адной са злучаных частак уваходзіць у паз другой часткі.

2. Дошка, брус, бэлька і пад., на адным канце якой зроблены падоўжны выступ, а на другім — паз.

3. Корак, якім затыкаюць бочку.

Ад усіх бочак шпунт або пад усе бочкі шпунт — пра чалавека, якога калі трэба і калі не трэба пасылаюць выконваць розныя даручэнні, просьбы.

|| прым. шпунтавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыбі́цца сов.

1. в разн. знач. приби́ться;

до́шка до́бра ~бі́лася — доска́ хорошо́ приби́лась;

чужа́я аве́чка ~бі́лася да чарады́ — чужа́я овца́ приби́лась к ста́ду;

2. (при падении получить ушиб) разби́ться, ушиби́ться, уби́ться (до полусмерти)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бля́ты від кузава воза; частка яго’ (Маслен.). Бясспрэчна запазычанне з польск. blatдошка і г. д.’ (вельмі многа значэнняў), а гэта з ням. Blatt (таксама шмат значэнняў, Варш. сл., 1, 163). Укр. блят (часткі розных прылад). Польскае пасрэдніцтва прымае Шалудзька, Нім., 22, супраць чаго Рудніцкі, 153 (прама з ням.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

планшэ́т, ‑а, М ‑шэце, м.

1. Спец. Дошка з нацягнутай на яе паперай, на якую наносіцца план мясцовасці пры здымках. Трэба ведаць, як маршрут на планшэт панесці. Гілевіч.

2. Спец. План мясцовасці, атрыманы пры геадэзічнай здымцы.

3. Плоская сумка, празрыстая з верхняга боку, у якой носяць карты (тапаграфічныя і інш.). Вымаючы з планшэта карту, Шутаў з хваляваннем пазіраў — вылічваў — колькі яшчэ да граніцы. Мележ.

[Фр. planchette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)