уло́нне, ‑я, н.

Тое, што і лона. Але шчыра, помняць яны [вучні] й сёння І запомняць, пэўна, у доўгім часе Тую, што ад матчынага ўлоння Павяла іх смела ў першым класе. Кірэенка. [Алесь] стаў і глядзеў на свет. Дрэвы замерлі. Блішчэла шырокае ўлонне Дняпра. Караткевіч. Мне гэтак тады захацелася ў прастор палёў, на ўлонне сакавітых траў. Сабаленка.

•••

На ўлонні прыроды — тое, што і на лоне прыроды (гл. лона). Сялянскае жыццё — жыццё на ўлонні прыроды. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збег, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. збегчы (у 2 знач.); сцёк, збяганне вады па нахільнай паверхні. Збег вясковых вод.

2. ‑у. Месца, паглыбленне, па якім збягае вада. Стаць на самым збегу вады.

3. ‑у. Спалучэнне, злучэнне чаго‑н. Збег зычных. Збег акалічнасцей. □ — Ты гэтак трапна папаў да нас, што .. цяжка чакаць падобнага збегу абставін. Гартны.

4. ‑а. Уст. Уцякач, бягляк. Верхавы махнуў .. [салдату] шабляй, даў знак спыніцца — злавіць збега ён браўся сам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клеймава́ць, кляймую, кляймуеш, кляймуе; незак., каго-што.

1. Ставіць кляймо, знак на якіх‑н. прадметах, вырабах. Клеймаваць тавар. Клеймаваць палатно. // Выпальваць кляймо на скуры жывёлы. Клеймаваць коней. // Выпальваць метку на целе злачынца (у некаторых дзяржавах і ў Расіі да 1863 г.).

2. перан. Сурова асуджаць; бічаваць, ганьбаваць. Клеймаваць віноўнікаў вайны. / чым (у спалучэнні са словам «ганьба»). Сябры, сягоння наша пакаленне, Як самых чэсных, знае ўся зямля. Кляймуйце ж ганьбай тых, чыё сумленне Каштуе гэтак танна: паўрубля! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́хавы, ‑ая, ‑ае і махавы́ 2, а́я, ‑о́е.

Які мае адносіны да моху; састаўной часткай якога з’яўляецца мох. Грыбны ўгар нядоўгі. Тыдзень-другі, ад сілы тры, і баравікі паступова пачынаюць знікаць. І толькі заўзятыя грыбнікі ўсё яшчэ працягваюць таптаць у барах мяккі мохавы дыван. Ігнаценка. Маладняк і махавое покрыва выгараць у яловым лесе гэтак жа, як і ў сасновым. Гавеман. // Які зарос мохам. Зялёнай кругловінай называўся невялічкі грудок на мохавым балоце, зарослы маладым дубняком і арэшнікам. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкало́ць 1, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., каго-што.

1. Прыкалоць, загінаючы або падгінаючы знізу. Падкалоць падол.

2. Прымацаваць шпількамі, сашчэпкамі, дадаючы да таго, што ўжо маецца. Падкалоць дакументы.

3. перан. Разм. Сказаць што‑н. з’едлівае, непрыемнае. — А вы, дзядзька, мусіць, некалі хвацкім кавалерам былі? — непрыкметна падколе Ваньку які-небудзь жартаўнік. Васілевіч. Васіль не адразу зразумеў жарт — ведаў, што бацька можа моцна і падкалоць часам, гэтак знянацку. Шамякін.

падкало́ць 2, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., чаго.

Накалоць дадаткова. Падкалоць дроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перайна́чыць, ‑чу, ‑чын, ‑чыць; зак., каго-што.

Змяніўшы, зрабіць іншым; перамяніць. Перайначыць жыццё. Перайначыць характар. □ У гэты момант я зусім яшчэ не думаў, што прыму рашэнне, якое пазней перайначыла ўсе мае меркаванні. Галавач. Усё яму не гэтак, усё хочацца перайначыць, перарабіць па-свойму. Кулакоўскі. // Падаць у іншым выглядзе, змяніць пры пераказе, перадачы і пад. Перайначыць матыў песні. □ Там, у кнізе, гэта было напісана ад трэцяй асобы, я перайначыў у думках усё на першую асобу і — запомніў назаўсёды. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыда́ча, ‑ы, ж.

Тое, што дададзена, прыдадзена, прыбаўлена да чаго‑н., звыш чаго‑н. На балоце там, дзесяцін гэтак чатырыста, а ён [пан] аддае вам іх за дзвесце і без усякай прыдачы, проста ў адмену. Галавач. — Прыдачу давай — не памяняю. Са сваёй стрэльбай я ўжо, хлопча, не аднаго звера ўклаў. М. Ткачоў.

•••

У прыдачу — звыш чаго‑н., у дадатак да чаго‑н. Коля захапіў з сабою пару самых большых гарачых грачанікаў з кавалкам сала ў прыдачу. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́цца, станецца; зак.

Адбыцца, здарыцца. І тут сталася нечаканае. Без папярэдняга стуку адчыніліся дзверы з сяней, і каля парога з’явіўся сам пан кіраўнік. Брыль. / у безас. ужыв. Вось-вось, думаем, пачнецца бура... Гэтак і сталася. Чарот. // Разм. Зрабіцца, стаць. Ён успомніў Сымона Тургая і запавет Галубовіча. Гэты запавет і стаўся асноваю жыцця і дзейнасці Андрэя Лабановіча ў далейшым вандраванні па новых дарогах. Колас. Памочнік рамшчыка мог стацца начальнікам адказнейшага цэха і раскрыць ва ўсёй шырыні свой арганізатарскі талент. Таўлай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., без дап., на каго-што і з дадан. сказам.

У выразе: (і) не шманае — не звяртае ніякай увагі, не рэагуе на каго‑, што‑н., захоўвае поўны спакой. — І дзе ты гэтак налупіўся, Каб ты смалы ўжо быў напіўся. Ото натура! — жонка лае, А ён [Міхал] смяецца, не шманае. Колас. — Старэйшы [сын] і не шманае, што заўтра на вайну пойдзе, а меншы — дзіцё... Чарнышэвіч. І не шманаюць [жывёлы], што плывуць. Вада, а страху — ані знаку. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плаку́н-трава́ ’від чальчаку (відаць, вербалісты). Lythrum salicaria L.’ (ТС; Ласт.). Да пла́каць і трава́ (гл.), параўн. іншую назву — слёзнік. Паводле Кісялеўскага (Аб некат. асабл., 30), назва звязана з павер’ямі: ад яго плачуць ведзьмы і чэрці (Ласт., 799); ён плача, калі ў чалавека журба (ТС) і інш. Тэрмін узнік пад уплывам украінскай і рускай моў, дзе ён больш распаўсюджаны, параўн. укр. плаку́н ’тс’, рус. плаку́н‑трава́гэтак названа шмат раслін: белы гарлачык, святаяннік, скабіёза, драсён звычайны, баркун белы, касач сібірскі, скрыпень вузкалісты і чатырохгранны, аер, ядрушка, валяр’ян, большасць з іх — вільгацелюбівыя, што датычыць святаянніка (Hypericum L.), то паводле павер’я, яго крывава-чырвоны сок прымушае плакаць нячыстую сілу (Фасмер, 3, 272–273); сюды ж і балг. плаку́н ’чальчак’ (запазычана з рус.?, гл. БЕР, 5, 299).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)