слых, -у, м.
1. Адно з пяці знешніх пачуццяў, якое дае магчымасць успрымаць гукі.
Органы слыху.
2. Здольнасць правільна ўспрымаць і аднаўляць музычныя гукі.
Абсалютны с.
Падбіраць музыку на слых.
3. Вестка, гаворка пра каго-н., звычайна нічым яшчэ не падмацаваная.
Сярод людзей пра гэта пайшоў нядобры с.
◊
Ні слыху ні дыху (разм.) — няма ніякіх вестак.
|| прым. слыхавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).
Слыхавыя органы.
С. апарат.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
галасі́ць, -лашу́, -ло́сіш, -ло́сіць; незак.
1. Голасна плакаць, прыгаворваючы (напр., у час пахавальнага абраду).
Г. па нябожчыку.
2. перан. Ствараць гукі, падобныя на плач.
Галасіла завіруха.
|| наз. галашэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
інтэрнацыяна́л, -а, м.
1. Назва буйных міжнародных аб’яднанняў, галоўным чынам палітычных арганізацый рабочага класа.
Першы І.
2. Міжнародны гімн рабочага класа і камуністычных партый свету.
З залы даносіліся гукі Інтэрнацыянала.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
і́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.
Міжвольна ўтвараць удыхальныя рухі і адрывістыя гукі, якія выклікаюцца сутаргавым скарачэннем дыяфрагмы.
І. пасля абеду.
|| аднакр. і́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
|| наз. і́канне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
насавы́ в разн. знач. носово́й;
~ва́я перагаро́дка — носова́я перегоро́дка;
~вы́я гу́кі — носовы́е зву́ки;
~ва́я па́луба — носова́я па́луба
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нячленараздзе́льны, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены членараздзельнасці; невыразны. Нячленараздзельныя гукі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гукаправо́дны, ‑ая, ‑ае.
Здольны праводзіць гукі. Гукаправоднае асяроддзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыфтангі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які ўяўляецца дыфтонгам. Дыфтангічныя гукі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
веля́рны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Заднепаднябенны. Велярныя зычныя гукі.
[Ад лац. velaris — паднябенны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дамінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; незак.
1. Мець перавагу, быць галоўным, асноўным.
У агульнай мелодыі дамінавалі гукі кларнета.
2. Узвышацца над акаляючай мясцовасцю.
Гара дамінавала над горадам.
|| наз. дамінава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)