пераста́ць сов. переста́ть;

п. смя́яцца — переста́ть смея́ться;

дождж не ~та́ў — дождь не переста́л;

галава́а́ла бале́ць — голова́ переста́ла боле́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Макаўні́ца1 ’галоўка маку’, ’макацёр’ (Мат. Гом.). Утворана ад прыметніка макавы. (Аб суфіксе ‑ьn‑ica гл. Слаўскі, SP, 1, 98) або ад makovnʼa ’тс’, параўн. стол. макаўня́галава’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Раскатруба́чыць, роскотруба́чыць ’раскудлаціць’ (ПСл). Няясна; магчыма да *каструба́чыць, што ўзыходзіць да *kostrъba, kostroba, kostrǫba ’лахманы, раскудлачаная галава’, звязанае з прасл. *kostra ’кастрыца, ачосы’ (Махэк₂, 283; ЭССЯ, 11, 163). Гл. каструбаваты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Рошкап, ст.-бел. рошкопъ, розкопъ, рошкофъ ’упрыгожанне на галаве каня’ (1577) са ст.-польск. roskop < с.-в.-ням. roskop (Булыка, Лекс. запаз., 120), якое з Roß ’конь’ і Kopfгалава’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няскро́мны, ‑ая, ‑ае.

Які не вызначаецца скромнасцю; нясціплы. Няскромны чалавек. // Які вырашае адсутнасць скромнасці. Мяне надзвычай зацікавілі маладыя вочы і старая галава.. Альжбеты. На маё няскромнае запытанне аб гэтым яна махнула абрывіста рукою. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пышнавало́сы, ‑ая, ‑ае.

З пышнымі валасамі. З кабіны крана высунулася пышнавалосая галава, бліснулі вялікія сінявыя вочы, потым паказаўся сцяты кулачок. Хадкевіч. Пышнавалосая, рослая афіцыянтка сваім з’яўленнем на нейкі момант прымірыла ўсіх за сталом. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Раптоўна спыніць або запаволіць гаворку. Два словы скажа і запнецца, Бы галава там чым заткнецца. Колас. — Ну вось, я так і знаў... — пачаў і запнуўся Максім Сцяпанавіч. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клёк, ‑у, м.

Разм.

1. Розум, развага. Ого, Ічэ — галава з мазгамі! Клёк у хлопца ёсць! Шынклер.

2. Жыццёвая сіла; сокі. — Калі ў чалавеку няма ўжо клёку, дык ніхто яму не паможа, — прастагнала Салвесіха. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лысе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Станавіцца лысым. Вусы .. [дзядзькі] пасівелі ўжо, галава пачала лысець. Чорны.

2. перан. Разм. Пазбаўляцца расліннага ці інш. покрыва. Спачатку лыселі, а потым пакрываліся густой шчоткай маладой вастраносай траўкі прыгоркі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэферэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Асоба, якая складае або чытае дзе‑н. рэферат.

2. Службовая асоба, якая з’яўляецца дакладчыкам або кансультантам па пэўных пытаннях. — Кацар быў спецыяліст, светлая галава, найлепшы рэферэнт па эканоміцы. Шамякін.

[Ад лац. referens, referentis — паведамляючы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)