мнагапло́дны, ‑ая, ‑ае.

Які дае вялікі прыплод. Мнагаплодная парода авечак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скро́мнік, ‑а, м.

Разм. Чалавек скромных паводзін. Ён — вялікі скромнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

преуспева́ющий які́ (што) ма́е (вялі́кі) по́спех (вялі́кія по́спехі), які́ (што) дасяга́е (вялі́кага) по́спеху (вялі́кіх по́спехаў), які́ (што) дабіва́ецца (вялі́кага) по́спеху (вялі́кіх по́спехаў), які́ (што) ро́біць (вялі́кі) по́спех (вялі́кія по́спехі);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дарослы, сталы, вялікі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

камень / вялікі: валун

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бо́льшы, -ая, -ае.

1.

Выш. ст. да прыметніка вялікі.

2. Старэйшы па ўзросце, званні і пад.

Большая дачка.

3. у знач. наз. бо́льшы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Дарослы, старэйшы (разм.).

Слухаць большых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цудадзе́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Вялікі майстар сваёй справы; той, хто ўмела, па-мастацку валодае чым-н.

А які ён на кухні ц.!

|| ж. цудадзе́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -дзе́ек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эпо́ха, -і, ДМ эпо́се, мн. -і, эпо́х, ж.

Вялікі прамежак часу ў развіцці прыроды, грамадства, навукі і пад., які выдзяляецца па якіх-н. характэрных падзеях, з’явах.

Геалагічныя эпохі.

Э. феадалізму.

Савецкая э.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лу́ста, -ы, ДМ -сце, мн. -ы, луст і -аў, ж.

Адрэзаны вялікі плоскі кавалак хлеба, сала і пад.

|| памянш. лу́стачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. лу́ставы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мега...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) у мільён разоў большы за адзінку, указаную ў другой частцы слова, напр.: мегават, мегагерц, мегаграм, мегатона;

2) вялікі, гіганцкі, грандыёзны, напр.: мегаліт, мегаспора, мегаполіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)