мускулі́сты, ‑ая, ‑ае.

З развітымі мускуламі. Высокі, стройны, мускулісты, Павел быў сапраўдным спартсменам. Шыцік. [Рудакоў] распрануўся да пояса, памыўся і доўга з асалодаю расціраў халоднаю вадою сваё мускулістае цела. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасто́л, ‑а, м.

1. Трон манарха. // Трон як сімвал улады манарха.

2. У хрысціянскіх храмах — высокі чатырохвугольны стол пасярод алтара, за якім свяшчэннаслужыцель адпраўляе набажэнства.

•••

Наследнік прастола гл. наследнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Мерна разгойдваць што‑н. зверху ўніз або з боку ў бок. Мікалай трымаў у горне лямех, высокі пажылы мужчына вагаў рычаг ад мяха. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гламаздава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. пагард. Нязграбны, няўклюдны. Марцін павярнуўся да гламаздаватага, самаробнага стала і кіўком галавы паклікаў Міхалькова. Кавалёў. Успамінаўся [Васілю] чамусьці.. [Клыбікаў] бацька, гэткі ж высокі і гламаздаваты, як сын. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дублёны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і дублены (у 2 знач.). З хаты дыхнула цеплынёй і пахам дублёнай аўчыны. Кулакоўскі. Высокі маўклівы партызан у чорным дублёным кажушку сабраўся быў ужо ісці. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

небаскро́б, ‑а, м.

Вельмі высокі шматпавярховы будынак. Гмахі небаскробаў. □ Тут [у Эдмантоне] не было ніводнага небаскроба, большасць дамоў не ўзнімалася вышэй двух паверхаў, некаторыя вуліцы, асабліва на ўскраінах, не былі нават забрукаваны. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неспрыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не адпавядае пажаданым або неабходным патрабаванням; дрэнны. [Габдулін:] — Святочны сход і ўрачыстасці адмяняюцца з прычыны неспрыяльных умоў. Мележ. Сярэдні ўраджай, нават калі год выдасца неспрыяльны, будзе высокі. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прае́зны, ‑ая, ‑ае.

Прыгодны, прызначаны для праезду; праезджы. Парогам гэтым быў моцны праезны масток, настолькі нізкі, што пад яго не праедзеш, і настолькі высокі, што лодку на яго не ўсцягнеш. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таро́пкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць таропкага. [Вера] адразу ж зразумела, да каго спяшаецца гэты высокі і такі смешны ў сваёй таропкасці прапагандыст, але не падалася яму насустрач, а знарок загаварылася з сяброўкай. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́ўкаць, ‑ае; незак.

Абзывацца гукамі, падобнымі па «ціў-ціў» (пра птушак). У бярозах і асінах ціўкалі птушкі. Бураўкін. // Утвараць тонкі, высокі гук (пра кулі і пад.). Над галавой ціўкалі кулі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)