скро́мнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Праяўляць залішнюю скромнасць, умоўчваць аб сваіх заслугах. [Гарлахвацкі:] Ды вы не скромнічайце. А то я вас ведаю, вы гатовы пяшком ісці пятнаццаць кіламетраў, каб толькі на рамізніку сэканоміць. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэкваліфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе зак. і незак., каго-што.

Пазбавіць (пазбаўляць) кваліфікацыі. — Лётчыкі, я не збіраюся вас дэкваліфікаваць. Былі вы знішчальнікамі да гэтага часу, будзеце імі і надалей, толькі з маленькім ухілам — разведвальным. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсе́джванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падседжваць — падседзець; падкопы, інтрыгі супраць каго‑н. [Янукевіч:] — І папярэджваю вас абодвух: заўважу падседжванне, дробную грызню — не паздаровіцца ні табе, Сцяпан Захаравіч, ні табе, Лявон Ігнатавіч... Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

име́ться переводится действительными формами глаг. быць, мець; только иногда переводится формой ме́цца;

име́ются ли у вас но́вые све́дения? ці ёсць у вас (ці ма́еце вы) но́выя зве́сткі?;

у нас име́лись все возмо́жности для… у нас былі́ (мы ме́лі) усе́ магчы́масці для…;

име́лось в виду́ ме́лася на ўва́зе;

не име́ется няма́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

задры́па, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай, ж.

Разм. пагард. Пра неахайнага чалавека. // Пра нядбалага, нікчэмнага чалавека. — Задрыпы вы, а не ваякі!.. Здраднікі былі сярод вас, а вы? Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бараві́на, ‑ы, ж.

Узвышаны ўчастак лесу ў бары. Я помню летнія часіны І вас, грыбныя баравіны! Колас. Косцік тупае ад палянкі да палянкі, ад баравіны да баравіны, збірае суніцы і ссыпае іх у свой гарлачык. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тру́нак, ‑нку, м.

Абл. Алкагольны напітак. Прыемна ў дом зайсці з дарогі, Дзе рады вам гаспадары, Дзе вас частуюць, што ёсць змогі, Дзе трунак знойдзецца стары. Такі, што чарачка-другая Вам разагрэе ў сэрцы кроў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

часці́ць, чашчу, часціш, часціць; незак.

Вельмі хутка, часта рабіць якія‑н. рухі, дзеянні і пад. — Усё зразумела, — адразу адказаў той. — У вас, малады чалавек, часціць сэрца. Гамолка. — З грэблі б’юць. Вось і нямецкія аўтаматы часцяць. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ваш, -ага, м., ва́ша, -ай, ж., ва́ша, -ага, н., мн. ва́шы, -ых; займ. прынал.

Які належыць вам, мае адносіны да вас.

Ваш веласіпед.

А вашага (наз.) няма? Як вашы (наз.: вашы родныя, блізкія) пажываюць? Што вы прысталі да мяне з вашым Уладзімірам Андрэевічам.

Па-вашаму

1) прысл. Па вашай волі, па вашым жаданні.

Няхай будзе па-вашаму;

2) прысл. Так, як робіце вы.

Я па-вашаму тут рабіць не збіраюся;

3) пабочн. сл. На вашу думку.

Гэта я, па-вашаму, хлушу?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запе́рці, -пру́, -прэ́ш, -прэ́; -про́м, -праце́, -пру́ць; -пёр, -пе́рла; -пры́; -пёрты; зак.

1. што. Зачыніць (на замок, засаўку і пад.) або замкнуць (у 1 знач.).

З. дзверы на ключ.

2. каго-што. Змясціць куды-н., зачыніўшы на замок.

З. парасят у хлеўчуку.

З. варожы флот (перан.: акружыць, пазбавіўшы выхаду, магчымасці рухацца).

3. Хутка даставіць, дамчаць куды-н. або ўсунуць, упакаваць куды-н., у што-н. (разм.).

Гэты рысак мігам вас туды запрэ.

Куды ты запёр гэту скрынку?

|| незак. запіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)