прыцьме́ць, ‑ее; зак.
Страціць сваю яркасць, бляск. Святло дрыготка пасунулася па небасхіле, прыцьмела і неяк раптоўна згасла. Быкаў. // перан. Адысці на задні план, прызабыцца. Доўгія гады вайны непрыкметна абступілі, прыцьмелі, быццам успамін. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паслявае́нны, ‑ая, ‑ае.
Які адносіцца да часу пасля вайны. Пасляваенны перыяд. □ Я часта прыгадваю далёкую, пасляваенную вясну. Ракітны. Кірыла Пракопавіч расказвае пра першы пасляваенны агульны сход, на якім яго абралі за старшыню. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піяне́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да піянера (у 4 знач.). Піянерскі атрад. Піянерскі гальштук. □ Толя Кавалёў вяртаўся з піянерскага лагера ў свой горад на чацвёрты дзень вайны. Якімовіч.
•••
Піянерскі касцёр гл. касцёр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лістано́ша, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Пісьманосец. Я хацеў бы прайсці па дарогах вайны лістаношай І бацькам назаўсёды вярнуць іх дзяцей адрасы. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дурнап’я́н, ‑у, м.
Ядавітая травяністая расліна сямейства паслёнавых з дурманлівым пахам. Перад хатай, дзе ў агародчыку да вайны Вольга вадзіла кветкі — мальвы, вяргіні, півоні, цяпер яшчэ густа буялі каструбаватыя калючыя кусты дурнап’яну. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпі́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць эпічнага. Ваенныя дзеянні ў фільме даюць поўнае ўяўленне аб маштабах і размаху вайны, хвалююць сваёй эпічнасцю. «ЛіМ». Колас прынёс беларускай прозе эпічнасць і нябачаную да яго глыбіню аналізу. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залячы́ць сов., в разн. знач. залечи́ть; (повреждения на теле — ещё) заживи́ть;
з. ра́ну — залечи́ть (заживи́ть) ра́ну;
з. ра́ны вайны́ — залечи́ть ра́ны войны́;
з. да сме́рці — залечи́ть до сме́рти
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уча́стник удзе́льнік, -ка м.;
уча́стник Вели́кой Оте́чественной войны́ удзе́льнік Вялі́кай Айчы́ннай вайны;
уча́стник экспеди́ции удзе́льнік экспеды́цыі;
уча́стники заня́тий удзе́льнікі заня́ткаў;
уча́стник соревнова́ния удзе́льнік спабо́рніцтва;
уча́стник собра́ния удзе́льнік схо́ду;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вае́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вайны, звязаны з вайной. Ваенныя падзеі, планы, дзеянні. Ваенная тайна. Ваенны час. Ваенны канфлікт. // Заснаваны на законах вайны. Ваеннае становішча. // Прызначаны для патрэб вайны. Ваенны завод. Ваенная тэхніка. Ваенная база.
2. Які мае адносіны да арміі, звязаны са службай у арміі. Ваенная прысяга. Ваенная служба. Ваенная справа. Ваеннае вучылішча. Ваеннае ведамства. Ваенны парад. Ваенная трывога. // Такі, як у арміі. На станцыю з.. ваеннай дакладнасцю прыбывалі санітарныя цягнікі. Карпаў. // Які ўласцівы ваеннаслужачаму, належыць яму. Ваенная выпраўка. Ваенная форма.
3. у знач. наз. вае́нны, ‑ага, м. Ваеннаслужачы. А Даша, Даша-нявестка, сарамліва, і з нейкім наіўным здзіўленнем пазірала на ваеннага, быццам не давала сабе веры, што гэта той самы небарака Геня. Ракітны.
•••
Ваенны камунізм гл. камунізм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каланча́, ‑ы, ж.
Дазорная вышка пажарнай часці. Пажарная каланча. □ — Да вайны пажарная была на плошчы. Не толькі з каланчы, але і з вокнаў другога паверха, дзе змяшчалася дзяжурка, плошча была як на далоні. Шамякін.
[Цюрк. калача з араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)