бюджэ́т, ‑у, М ‑жэце, м.

Каштарыс прыходаў і расходаў дзяржавы, прадпрыемства або ўстановы на пэўны тэрмін. Дзяржаўны бюджэт СССР. Ваенны бюджэт. Бюджэт калгаса. // Сукупнасць асабістых даходаў і расходаў на пэўны тэрмін. Бюджэт сям’і. □ Сама, ледзь зводзячы канцы з канцамі свайго нязначнага бюджэту, Ніна заўсёды ўмела знайсці, адарваць ад сябе больш той долі, якую збіралі сіратам. Васілевіч.

•••

Асвоіць бюджэт гл. асвоіць.

[Фр. budget.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Салда́т ’радавы ваеннаслужачы сухапутнага войска’ (ТСБМ, Бяльк.). З рус. солда́т ’тс’, якое вядома з 1515 г.; запазычана праз зах.-еўр. мовы (ням. Soldat, франц. soldat і г. д. з італ. soldato ад soldare ’наймаць’); Праабражэнскі, 2, 352; Клюге, 568; Фасмер, 3, 709. З рус. і салдафо́нваенны, інтарэсы якога не выходзяць за межы вузкапрафесійных заняткаў і ведаў; грубы, абмежаваны, некультурны чалавек’ (ТСБМ); у рус. з солдат пад уплывам уласнага імя Агафон, гл. Фасмер, там жа. Ст.-бел. салдатъ (1710 г.) з той жа крыніцы (Булыка, Лекс. запазыч., 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэл ‘выстрал’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Касп., Байк. і Некр.), ‘страляніна, стральба’ (Сл. ПЗБ, ТС). Параўн. укр. стріл ‘выстрал’, дыял. стрел ‘страляніна’, польск. strzał ‘выстрал’, ‘адлегласць, на якую разлічаны выстрал’, славен. strel ‘выстрал’. Поствербальнае ўтварэнне ад *strěliti ‘стрэліць’, ітэратыў *strělʼati, гл. страляць. Аддзеяслоўны назоўнік ст.-бел. стреленье ‘адзінка вымярэння адлегласці выстралу, роўная 60–80 м; выстрал’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. польск. strzelenie ‘адлегласць выстралу’, славац. strelenie ‘выстрал, адлегласць выстралу’, славен. streljaj ‘адлегласць выстралу, дыстанцыя стральбы’ і інш., што, магчыма, адлюстроўваюць цэнтральнаеўрапейскі ваенны тэрмін, параўн. ням. Schuß ‘стрэл’, Schußbereich ‘дальнасць выстралу’ (ад schießen ‘страляць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

налёт, -у, М -лёце, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. наляцець.

2. Раптоўны ваенны ўзброены напад на каго-, што-н.

Паветраны н.

Агнявы н.

3. Напад з мэтай грабяжу.

Бандыцкі н.

4. Тонкі слой чаго-н. на паверхні.

Н. пылу.

Н. іржы.

5. перан., чаго. Пра што-н., звязанае з унутраным станам, пачуццямі.

Артыкул з налётам гумару.

6. Колькасць налятанага часу або налятанай адлегласці.

На яго рахунку 500 тысяч кіламетраў налёту.

З налёту (разм.) — не спыняючы руху, на поўным ходзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каменда́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Начальнік войск крэпасці або ўмацаванага раёна. Камендант крэпасці.

2. Вайсковы начальнік, які наглядае за дысцыплінай, парадкам і правільным нясеннем службы ў гарнізоне. Камендант горада. Камендант гарнізона.

3. На шляхах зносін — асоба, якая наглядае за парадкам перамяшчэння войск, ваеннаслужачых і вайсковых грузаў. Ваенны камендант.

4. Асоба, адказная за ахову і гаспадарку якога‑н. грамадскага будынка. Камендант інтэрната. Камендант вучэбнага корпуса.

[Фр. commandant.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́тнік, ‑а, м.

1. Уст. і высок. Воін, баец. Ратнікаў першай Айчыннай вайны Халодным жвірам акрыла поўнач. Барадулін. Ля рычагоў кіравання, ля кулямётаў сядзяць выпрабаваныя ратнікі. За першы ваенны тыдзень яны вынеслі на сваіх плячах столькі жахаў ваеннага пекла! Беразняк.

2. Гіст. Салдат, радавы дзяржаўнага апалчэння ў дарэвалюцыйнай Расіі. Барадатыя ратнікі апалчэння засумавалі па дому, па дзецях і рады былі бавіцца з хлапчукамі. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тра́льшчык, ‑а, м.

1. Рыбалоўнае судна, забяспечанае траламі (у 1 знач.).

2. Спецыяліст, які кіруе лоўляй рыбы тралам.

3. Ваеннае судна, прызначанае для выяўлення і знішчэння мін тралам (у 3 знач.). А там, дзе вада сыходзіцца з небам, два тральшчыкі ў пошуках мінаў баразнілі хвалі. Карпюк. Дакладна працуе сігнальшчык, — У мора выходзіць тральшчык. Трывожна грукочуць машыны, — Тральшчык ідзе на міны... Лось.

4. Ваенны мінёр на такім судне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спако́йны, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца ў стане спакою, маларухомы або нерухомы.

Спакойная рака.

Сядзець спакойна (прысл.).

2. Які выражае спакой (у 2 знач.), без душэўных трывог, перажыванняў.

Спакойнае жыццё.

На сэрцы спакойна (прысл.).

3. Стрыманы, ураўнаважаны, ціхмяны, які нікога не раздражняе.

С. конь.

Спакойнага нораву чалавек.

4. Роўны ў сваім працяканні.

Спакойная хада.

Спакойная гутарка.

5. Не ваенны, мірны.

С. час.

6. Які нічым і нікім не парушаецца, адбываецца ў спакоі.

Спакойная старасць.

7. Прыемны для вока (пра святло, фарбы і пад.).

Спакойныя фарбы пейзажаў.

Спакойнае, мяккае святло.

|| наз. спако́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вайско́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да арганізацыі войска, складаецца з войска. Вайсковыя злучэнні. Вайсковая разведка.

2. Разм. Тое, што і ваенны (у 2 знач.). Вайсковая служба. Вайсковы абоз. Вайсковая выпраўка. □ Вайсковы аэрадром мясціўся на шырокім прасторным полі. Лынькоў. З машыны выйшаў узброены чалавек у вайсковай форме. Чарнышэвіч. — Я! — азваўся Максім і вокам вайсковага чалавека зірнуў на Пракопа. Колас.

3. у знач. наз. вайско́вы, ‑ага, м. Разм. Ваеннаслужачы, вайсковец. Побач з вайсковымі ехалі і цывільныя. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спапялі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

1. Спаліць датла, ператварыць у попел. Хадзіў агонь на двор з двара, Жалобна ветры вылі. Славуты домік песняра Фашысты спапялілі. А. Александровіч. Усё пярун тут спапяліў. Тут балявала смерць па-царску. Дайнека. / у перан. ужыв. Вочы .. [Сёмкі] гатовы, здаецца, спапяліць усё перад сабой. Лынькоў.

2. перан. Растраціць у барацьбе з чым‑н. (жыццё, сілы і пад.). А ці не надта замнога для лёсу аднаго пакалення каханняў, надзей, запаветных імкненняў спапяліў ваенны пажар? Лукша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)