Балі́ўкі ’сцяблы і лісце бульбы’ (ДАБМ, 867). Відавочна, дыялектная форма ад *bуlь ’былінка, расліна’. Параўн. іншыя назвы: быльні́к, бы́лле, былі́ннік, буле́ннік, буле́шнік, буле́ўнік (там жа). Не выключаецца і сувязь з бу́льба (бу́ля?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́ўча ’гатаваная мятая бульба, камы’ (драг., Ск. нар. мовы). Да таўчы (гл.). Утворана (як і папярэдняе слова) ад асновы *tolk‑ і суф. *‑ja. Сюды ж: тоўке́ня ’тс’ (бяроз., Вешт.) з другасным выраўноўваннем асновы *tolk‑, як і тоўка́нка ’камы’ (ТС), параўн. таўкці́ ’таўчы’ (там жа), товчэ́ня ’тс’ (драг., ЛА, 4), якія ўтвораны пры дапамозе суф. ‑еня, роднаснага балтыйскаму ‑enė, параўн. літ. brazdiẽnė ’каша’. Усх.-бел. то́ўчанка (ЛА, 4) і тоўчэ́нік ’тс’ (Вешт.) былі ўтвораны ў выніку семантычнай кандэнсацыі: то́ўчанка < тоўчаная каша/бульба і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

давяршэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. давяршаць — давяршыць.

•••

У давяршэнне чаго — у дадатак да таго, што папярэднічала, было раней. Снедалі. Бульба ў лупінах, падагрэтая.. учарашняя капуста, хлеб, як зямля, і халодныя аладкі.. У давяршэнне роскашы старая прынесла з прыпека .. гаршчок з соллю. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змарнава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак.

Марна страціцца, загубіцца. — Не пройдзе праз які тыдзень дождж, — і бульба, лічы, змарнуецца, тады ёй ужо нішто не паможа... С. Александровіч. Канцавенькі з дбайнасцю гаспадыні прыбіраў са стала: адносіў, што на паліцу, што ў цабэрак, каб не змарнавалася. М. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шабулды́х, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шабулдыхнуцца і шабулдыхнуць. У яму, дзе зімавала бульба, набегла вада. Косцік ішоў, паслізнуўся на гліне і — шабулдых у ваду. С. Александровіч. [Рыбак:] — Падцягнуў.. [шчупака] да берага, хацеў рукамі ўхапіць, ды не ўтрымаўся і — шабулдых у ваду! Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Варша́ўка ’гатунак бульбы’ (Янк. I, Шатал.). Мабыць, першапачаткова «варшаўская бульба». Параўн. укр. мазурки ’гатунак бульбы’, польск. дыял. warszawiaki ’тс’ (Карловіч, 6, 73).

Ва́ршаўка ’атора; машына для ачысткі ад мякіны змалочанага зерня’ (Янк. Мат.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупаны́ ’камякі, бульбяная каша’, лупуны́ ’ляпёшкі з мукі і варанай тоўчанай бульбы’ (Бяльк.). Да лупі́ць1 ’ачышчаць вараную бульбу ад лупінаў’. Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 26). Сюды ж лупанэ́бульба ў мундзірах’ (Вешт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махра́тка ’дробная, але ўрадлівая бульба (гатунак)’ (Жд. 1). Утворана ад махра́ты ’з вялікай колькасцю тонкіх карэньчыкаў, на якіх шмат дробнай бульбы’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’аздоблены махрамі’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Да махры́ (гл.). Параўн. таксама махрачы́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наўзбо́ч, прысл. і прыназ.

Разм.

1. прысл. На нейкай адлегласці, асобна ад чаго‑н. Трашчыць касцёр, і бульба варыцца, Табун стрыножаны — наўзбоч. Сербантовіч.

2. прыназ. з Р. Збоку ад чаго‑н. Наўзбоч гаю дзве бярозы ды з дубочкам маладым абняліся так прыгожа на ўзгорачку крутым. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наці́на, ‑ы, ж.

Разм.

1. Сцябло агароднай расліны (агуркоў, гарбузоў, бульбы). Міця ўжо добра бачыць, што сядзіць на ганку, у вузенькім дворыку, абгароджаным штакетнікам, на які ўзняслі націну гарбузы. Навуменка. Напрадвесні ў склепе, пад хатаю, бульба пусціла доўгую белую націну. Грахоўскі.

2. Тое, што і націнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)