Лататы́ (за)даць ’збегчы, імкліва ўцякаць’ (ТСБМ, Янк. БП, Янк. БФ, Сл. паўн.-зах.), ’хутка ўцячы’ (Яруш.), зада́ць латата́ ’тс’ (Растарг.), глыб. лататы́‑лататы́ (па гародзе) ’аб гойсанні, хуткім бегу з матляннем адзежы’ (Л. А. Малаш, вусн. паведамл.), полац. латату́х‑латату́х — гукаперайманне едучага рыссю каня (Нар. лекс.). Рус. латата́ ’хуткі ўцёк’, лататай ’тс’ (ЛітССР). Балтызм. Параўн. літ. latatì, latatái ’выклічнік, які перадае гук хуткага бегу’ > latatóti, latatúoti ’хутка бегчы’ (Лучыц-Федарэц, БЛ, 13, 1978, 65; Лаўчутэ, Балтызмы, 118).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Наодлукі ’абы-як (рабіць)’ (беласт., Ніва, 5 жніўня 1979 г.), параўн. укр. наодлуці ’аддзяліўшыся’. Семантычна цяжка звязаць беларускае і ўкраінскае словы; магчыма, да адлучыць ’аддзяліць’ (гл. лучыць) у сэнсе ’адвязацца, адчапіцца’, тады першапачатковае значэнне прыслоўя было б ’абы адвязацца (рабіць)’. Фармальна суадноснае серб.-харв. ддлука ’рашэнне’ дэманструе процілеглую семантыку як вытворнае ад дзеяслова одлучити ’скончыць, падвесці вынікі і пад.’ Іншая версія: да лука ’выгін, крывізна’, *на‑од‑лукі адпавядала б семантычна рус. ’вкривь и вкось’, параўн. улукаткі ’зігзагамі (бегчы)’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
ба́гна, ‑ы, ж.
1. Нізкае топкае месца, грузкае балота; дрыгва. А ельнік, густы і цёмны, выцягваў свае лапы, нібы пераймаў чалавека, разрываўся пад нагамі мох, і гнеўна хлюпала чорная багна. Чарнышэвіч. Бегчы далей, відаць па ўсім, было небяспечна, — можна з галавою праваліцца ў багну. Пальчэўскі. // Пра што‑н. бяздоннае, бясконцае. І толькі ў небе ў сіняй багне Я бачу дзіўны ланцужок. Колас.
2. перан. Усё, што засмоктвае чалавека і цягне ў балота адсталасці, коснасці. Багна мяшчанства. □ Трэба адарваць Міхася ад Раманюка, выцягнуць яго з той уласніцкай багны... Савіцкі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
мата́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. што. Віць, навіваць, накручваць. Матаць ніткі. Матаць шоўк.
2. чым. Рухаць з боку ў бок, махаць чым‑н. Матаць нагамі. □ Жарабок матаў галавой то ўніз, то ўгору, вадзіў ноздрамі ад свежага паху сасонніку. Ермаловіч.
3. Разм. груб. Хутка ісці, бегчы куды‑н.; уцякаць, паспешна выбірацца адкуль‑н. — Хведар, — крычыць Цопа, — матай у цэнтр, няхай мяхі даюць. Скажы, што малацьбу пачалі. Асіпенка.
•••
Матаць (сабе) на вус — запамінаць што‑н. з якой‑н. мэтай.
мата́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.
Разм. Неэканомна, неразумна траціць грошы, маёмасць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
прыпусці́цца, ‑пушчуся, ‑пусцішся, ‑пусціцца; зак.
Разм. Пайсці, пабегчы хутка; паскорыць хаду, крок. Адзін толькі Кандрат заўважыў, як Андрушка шуснуў за дзверы. Ён прыпусціўся за ім і дагнаў на загуменні. Лобан. — Я іду, паненка! Я ўжо бягу! — адказаў Казік і прыпусціўся бягом. Чарнышэвіч. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць ісці з большай сілай. Потым прыпусціўся сапраўдны цёплы дождж і зацягнуўся на ўвесь тыдзень. Пташнікаў. // Пачаць што‑н. рабіць; пусціцца. Прыпусціцца ў скокі. □ Кінуўшы томік Маякоўскага на стол, Галя прыпусцілася бегчы з газетаю ў руках. Сабаленка. Нічога не кажучы, прыпусцілася Шэсцель даганяць [калгаснікаў]. Місько.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
улада́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які валодае правам наследавання ўлады. Уладарны князь.
2. Схільны загадваць, падначальваць сабе. Уладарны характар. □ [Старшыня] усклаў важкія кулакі на стол і, прыняўшы паставу ўладарнага кіраўніка, абвясціў Лямзікаву..: — Значыць, як дамовіліся. Быкаў. // Які выражае загад; настойлівы, патрабавальны. Калі мы з Сяргеем памкнуліся бегчы разам з усімі, пачуўся ўладарны голас Кімы: — Радысты, назад! Няхай. // Здольны рабіць моцны ўплыў на каго‑н. Уладарная прыгажосць.
3. перан. Неадольны, усемагутны. Уладарны наступ вясны. □ Уладарная сіла яго, гэтага аптымізму, як той незгасальны агеньчык, цяплілася недзе глыбока ў душы і сагравала неспакойную, прагную да ведаў, натуру юнака. Майхровіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
цвілы́, ‑ая, ‑ое.
1. Пакрыты цвіллю. Цвілы хлеб. Цвілы сыр. □ [Сымон] спыніўся перад старой хатай і зводдалеку бачыў, што ў ёй сцены патрухлелі і пагнілі, і стаяць мокрыя і цвілыя. Чорны. // перан. Разм. Нездаровы на выгляд, нядошлы (пра чалавека, жывёлу). З-за дрэў паказалася фурманка. Удвух сядзелі пораўні. У вясковым адзенні — тузаў лейцамі, падахвочваючы бегчы.. цвілую каняжыну. Крапіва. Пад вачамі ў Санькі сіне, нос выцягнуўся і завастрыўся, а сам ён, як кажа мая бабка, вельмі ж цвілы. Сяркоў. Дзяк належаў да тыпу людзей, якіх звычайна называюць цвілымі або сметанковымі. Колас.
2. Які патыхае цвіллю. Цвілы пах.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
цмок 1, ‑а, м.
У казках і народных паданнях — пачвара ў вобразе змея, дракона. Толькі пела [маці] мне песні Аб цёмных бяздонных азёрах, У якіх ажываюць начамі Апаўшыя зоры, Аб дрымучых лясах, Дзе асілкі змагаюцца з цмокам. Кірэенка. // перан. Носьбіт варожых народу сіл; крывасмок. Зімой, у вялікі мароз, папрывязвалі бяздушныя цмокі гэтых палонных да аглобляў сваіх фурманак, і людзі.. павінны былі бегчы.. з коньмі. Ермаловіч.
цмок 2, выкл.
1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння адрывістага гуку, які атрымліваецца раптоўным раскрыццём сціснутых губ.
2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. цмокаць — цмокнуць. У шчаку дзяўчыну цмок.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Плын ’скокі’ (гом., Мар. Ром.) у песні: Вуценятка плыгне, сетачкі парве, са мною ў плын пойдзе… (тамсама). Відаць, да плыгаць (гл.). Першапачаткова было б Тплыгн, як стогн. Аднак параўн. смал. альта ’плынь ракі’, ’плавание’, бел. плынь ’цячэнне’, як і польск. ріуп ’вадкасць’, ’газ’ — даплыць (гл.), полымя, płynąć, з формы цяп. часу якога паходзіць -л < прасл. *plynǫti ’перамяшчацца па паверхні вады’, сюды ж польск. płynąć ’уцякаць, бегчы’, рус. дыял. плыпуть ’хутка пабегчы’, што сведчыць, магчыма, пра старую сувязь плыгаць і плыць (гл.). Параўн. наступнае слова.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
наперарэ́з,
1. прысл. Перасякаючы чын‑н. шлях, напрамак руху каго‑, чаго‑н. Славік завыў ад шаленства і не падхапіўся, а папоўз да стрэльбы. Тарас кінуўся наперарэз. Шамякін. // Перасякаючы што‑н. Забегалі вочы ў Тамаша, ён наперарэз цераз пляц хутка пайшоў, каб паглядзець кароў. Гурскі.
2. прыназ. з Д. Спалучэнне з прыназ. «наперарэз» выражае прасторавыя адносіны: ужываецца пры назве асобы ці прадмета, шлях якіх хто‑, што‑н. перасякае. Бегчы наперарэз машыне. □ Аўгіня пускаецца на хітрасць: яна крута верне свой човен наперарэз Мартынаваму чоўну. Колас. [Клямт] раптам кінуўся ў поле, стараючыся дапасці да кустоў, але заўважыў, што справа наперарэз яму бягуць два байцы. Мележ.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)